лебяда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

Пустазелле, лісце якога звычайна пакрыта мучністым налётам.

|| прым. лебядо́вы, -ая, -ае.

Сямейства лебядовых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лебяда́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Лебяда́
Р. Лебяды́
Д. Лебядзе́
В. Лебяду́
Т. Лебядо́й
Лебядо́ю
М. Лебядзе́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лебяда́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. лебяда́
Р. лебяды́
Д. лебядзе́
В. лебяду́
Т. лебядо́й
лебядо́ю
М. лебядзе́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лебяда́ ж., бот. лебеда́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лебяда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Пустазелле сямейства лебядовых з лісцем, якое звычайна пакрыта мучністым налётам. Сівелі ўзгоркі ад палыну і шэрай квецені лебяды, іржа кепскага шчаўя зацягнула пожні. Хадкевіч. Прызба па самыя вокны зарасла была лебядою і лопухам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лебяда́1, лябяда, лібіда ’расліна лебяда звычайная, Che nopodium album L.’ пустазелле з лісцем, якое звычайна пакрыта мучністым налётам’ (Бяльк., Касп., Сцяшк., Яруш., ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Кіс.), лобода (беласт., Сл. паўіі -зах., Бес.), лабада (Мат. Гом.; паўн.-зах., КЭС), свіная лабада (гом., Кіс.), белая лебяда ’тс’ (маг., Кіс.), лібідзіна ’адна сцябліна лебяды’ (міёр., Нар. словатв., Юрч. Вытв.). Укр. (дика, собача) лобода, рус. лобода, лебеда, польск. lebioda, в.-луж. Ιο- bodą, чэш. lebeda, славац. loboda, серб.-харв. лобода, чак. лобода, лобода, харв. кайк lobuda, балг. лободалебяда’, ст.-слав. лобода ’лябеднік’. Не зусім яснае слова. Першапачаткова elb‑ odä, якое ў выніку асіміляцыі дало lebeäa і loboda, але тэарэтычна магчымым з’яўляецца і leboda (Слаўскі, 4, 90). Фасмер (2, 469) з формы leboda выводзіць lebeda (в. скл. lobódę) © з апошняга ў некаторых гаворках адбылося выраўноўванне. Такім чынам, можна прыняць прасл. leb‑/ ІоЬ‑ЦЬ, якое хутчэй за ўсё з’яўляецца роднасным з лац. albus, умбр. alfu ’белы, светлы, ясны’, ст.-грэч. αλφός ’белая высыпка на целе’, познягрэч. άλωφής · λευκός ’тс’, αλφιτον ’ячменная мука, крупа’, алб. еір ’ячмень’ — так названа расліна паводле белай афарбоўкі лістоў яе пылком. Падобным чынам утвораны літ. balanda, лат. baluódis ’лябеднік’, якія таксама суадносяцца з baltas ’белы’ (Фрэнкель, Zl’sIPh, 20, 59). Махэк₂ (323) для слав., балт. і н.-в.-ням. Melde (< Z*belde) выводзіць праеўрапейскую форму *bheleda/ʼ*bholoda. Больш падрабязна этымалагічныя версіі гл. апрача Фасмера (2, 469–470), Слаўскага (4, 89–91), Махэка₂ (323) яшчэ ў Скока (2, 312), Бязлая (2, 147), Шустэра–Шэўца (769–770). Генетычна роднаснае з лебедзь (гл.).

Лебяда́2 ’лябеднік, Atriplex hortensis L.’ (Кл.), лабада, лабоднік, лабадоўнік ’тс’ (паўн.-зах., КЭС). Укр. лобода, рус. кур. лобода, ярасл. лобуда, польск. łoboda ogrodowa, н.-луж. loboda (hoboda, oboda, obeda, loboda, lobeda, lobyda), b.- луж. loboda, чэш. lebeda, ходск. lebada, славац. lebeda, славен. loboda (прэкмурек. loboda), lebėda, leboda, серб.-харв. лобода (космецк. лобода), кайк. lob uda, макед. лобода, лобуда, (питома) лобода, балг. лобода, лобуда, лобда, лабда, ст.-слав. лобода. Да лебядаі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лебеда́ бот. лебяда́, -ды́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лабада́, лабадоўнік, лабоднік ’Atriplea’ (КЭС). Да лебяда́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лебядо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лебяды.

2. у знач. наз. лебядо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных травяністых і паўкустовых раслін, да якога адносяцца лебяда, буракі, шпінат і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Лебядні́цы, лебэдшцы ’летнія раі пчол’ (ельск., Анох.). Да лебяда^ 2 (гл.). Названы так таму, што ў другой палавіне лета ў асноўным меданосныя краскі ужо адцвітаюць, і меншая колькасць нектару асацыіруецца з беднасцю харчавання (з «хлебам з лебяды»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)