ла́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; незак., каго-што.

1. Праяўляць пяшчотнасць, любоў, ласку¹.

Л. дзіця.

2. Пяшчотна дакранацца да каго-н., чаго-н., гладзіць.

Л. сабаку.

3. перан. Песціць, выклікаць прыемнае адчуванне.

Сонца л. твар.

|| наз. ла́шчанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́шчыць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ла́шчу ла́шчым
2-я ас. ла́шчыш ла́шчыце
3-я ас. ла́шчыць ла́шчаць
Прошлы час
м. ла́шчыў ла́шчылі
ж. ла́шчыла
н. ла́шчыла
Загадны лад
2-я ас. ла́шчы ла́шчыце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ла́шчачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ла́шчыць несов. ласка́ть; не́жить;

л. во́ка — ра́довать глаз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., каго-што.

1. Праяўляць пяшчотнасць, любоў, ласку. [Чэсік] глядзеў, як пані старшыніха карміла грудзьмі малое дзіця, як яна лашчыла і пяшчотна цалавала Колю. Васілевіч. Бацька націснуў адной рукой на паравозны рычаг, другой лашчыў сына. Лынькоў. // Пяшчотна дакранацца да каго‑, чаго‑н., гладзіць. Мне б сказаць табе той ноччу Нешта шчырае да мукі; Цалаваць да болю вочы, Вусны піць і лашчыць рукі. Панчанка. — Негрусь, мілы мой Негрусь! — казала .. [Ядвіся] і лашчыла сабаку, прытуліўшы да яго сваю шчаку. Колас.

2. перан. Песціць, выклікаць прыемнае адчуванне. Сонца лашчыць твар. □ А калі дарога нырне ў доўгі лес, густое, прыветнае зацішша лашчыць душу, гоіць яе раны... Пестрак.

•••

Лашчыць вока — мець прывабны выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́шчыць1 ’песціць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’прылашчваць, рабіць ласкавым, пяшчотным’ (Нас., Касп.), ’гладзіць жывёлу, забаўляцца з ёю’ (КЭС, лаг.), лашчыцца ’выяўляць ласку да каго-небудзь’, ’паддобрывацца, падлізвацца’ (ТСБМ, Янк. 1, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп., Шат., Яруш., КЭС, лаг.) ’мілавацца, галубіцца’ (Сл. паўн.-зах.), ла́шчыньня ’пялегаванне’ (Юрч. Вытв.). Укр. лащити, лащитися і ластитися, рус. беламор. лащить ’улашчваць’, смал.лашчыць’, валаг., беламор., пск., цвяр., смал. лащиться ’лашчыцца’, польск. łaszczyć się ’гнацца за чым-небудзь’, ’квапіцца’, ’лашчыцца’. Паўн.-слав. laščiti/laščiti sę ’лашчыцца’, ’ласавацца’. Утворана ад laska > ласка (гл.).

Ла́шчыць2, ла́шчыты ’прапітваць аснову шліхтой (Уладз.), ла́шчэння, лашчэ́нне ’насычэнне пражы растворам клейкай вадкасці, каб ніткі былі мацнейшыя і больш гладкія пры тканні’ (Уладз., Сцяшк., Інстр. 2). Запазычана з рус. лощить ’выгладжваць’. Зах.-палес. ла́шчыти мае націск на ла‑, відаць, пад уплывам ла́шчыць1 (рабіць паверхню гладкай, «ласкавай»).

Лашчы́ць ’вашчыць’ (паст., ганц., Сл. паўн.-зах.). З вашчыць < воск (гл.) пад уплывам лексемы ла́шчыць2, рус. лощить.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галу́біць, -блю, -біш, -біць; незак., каго.

Песціць, мілаваць, лашчыць.

Г. дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаго́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. (разм.).

1. каго-што. Лашчыць, прывабліваць.

Сонца лагодзіць зямлю.

2. каму. Дагаджаць, паддобрывацца.

Л. старэйшым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падлабу́ньваць

‘песціць, лашчыць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падлабу́ньваю падлабу́ньваем
2-я ас. падлабу́ньваеш падлабу́ньваеце
3-я ас. падлабу́ньвае падлабу́ньваюць
Прошлы час
м. падлабу́ньваў падлабу́ньвалі
ж. падлабу́ньвала
н. падлабу́ньвала
Загадны лад
2-я ас. падлабу́ньвай падлабу́ньвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падлабу́ньваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

не́житьI несов. пе́сціць; (голубить) галу́біць, мілава́ць; (ласкать) ла́шчыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цапля́к, ‑а, м.

Абл. Лядзяк. Вясенні промень стрэхі лашчыць, І слёзна плачуць цаплякі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)