лахмані́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лахмані́на лахмані́ны
Р. лахмані́ны лахмані́н
Д. лахмані́не лахмані́нам
В. лахмані́ну лахмані́ны
Т. лахмані́най
лахмані́наю
лахмані́намі
М. лахмані́не лахмані́нах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лахмані́на, ‑ы, ж.

Разм. Старая, паношаная адзежына. Ціток моўчкі хадзіў за [Параскай], глядзеў, што яна возьме, і час ад часу шпурляў ёй пад рукі якую-небудзь лахманіну. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лахма́н, лахманы́, лахманэ́, лахмане́, лахманё ’старая адзежына, вопратка, рызман; паношанае або парванае адзенне’, ’кавалкі, абрыўкі адзення, матэрыі’ (ТСБМ, Сцяшк., Касп., Яруш., Шат., Мат. Гродз., Мат. Гом.; трак., брасл., паст., навагр., беласт., Сл. паўн.-зах., КЭС), ’вынашаная, падраная адзежына мясцовага вырабу’ (КЭС, лаг.), даўг. ’бялізна’, гарад., шальч., беласт. ’адзежына’ (экспрэс.) (Сл. паўн.-зах.), лахмані́на, лыхмані́на, лахмо̂ні́на ’старая вопратка, зношанае адзенне’, ’анучка’ (Жд. 1, Юрч., Яўс., Грыг., Нас.), лахма́нік ’блузка, адзежына’ (чэрв., Жд. 2), ’абадранец’ (Яруш.). Укр. ла́хма́н, лахма́й, лахманина, лахма́нка, лахма́ння, лохман, рус. цвяр., смал., варонеж., пск., разан. ло́хма́н, лохмо́н, польск. łachman, łachmany, łachmanina, łachmana, в.-луж. łachman, славац. lachman. Паўночны праславянізм lachmanъ < lachъ, утвораны пры дапамозе суф. ‑manъ > ‑ман (як рызман, сукман). Памылкова Шатэрнік (146) выводзіць бел. лахман з польск. łachman. Да лах1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)