лам’ё́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. лам’ё́
Р. лам’я́
Д. лам’ю́
В. лам’ё́
Т. лам’ём
М. лам’і́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лам’ё собир., ср.

1. (ломаные предметы) лом м.;

2. су́чья мн., хво́рост м.; вале́жник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лам’ё, ‑я, н., зб.

1. Абломкі дрэва, драўніны; хлуд, ламачча. Хутка нанасілі лам’я, расклалі вялізны агонь. Кулакоўскі.

2. Пабітыя, паламаныя рэчы; лом. Ачысціць двор ад лам’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лам’ё, ломʼе́ ’дробнае галлё, сукі, хлуд, ламачча’, ’абломкі дрэва, драўніны’, ’лом, пабітыя, паламаныя рэчы’ (Сцяшк., Юрч. Фраз. 3, Шат., ТСБМ, ТС). Зборнае да лом (гл.). Прасл. lom‑ьje. Cюды ж перан. зборн. ламʼё ’гультаі, лежабокі’ (Юрч. Фраз. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламоця ’ламачча, лам’ё’ (навагр., Сл. паўн.-зах.). Утворана пры дапамозе зборнага суф. ‑otьje ад ламота (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламу́жніклам’ё’ (Бяльк.). Параўн. слаўг. ламажжа (І. Я. Яшкін, вусн. паведам.), якое ў сілу народнай этымалогіі асацыіруецца з ламачча. Аднак Слаўскі (5, 184) супастаўляе бел. ламу́жнік з літ. lämzyti ’давіць, прыціскаць’, lamža ’гультай’, lamža ’нязграбны, няўклюда, нехлямяжны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламі́на1, ломы́на ’доўгі, сухі прут, палка, галіна’, ’кавалак бервяна, ламачына, абломак’, ’гультай, лежабок’ (ТСБМ, Янк. III, Клім.), ламі́на ’стары, грувасткі прадмет’ (Шатал.). Укр. ломиналам’ё’. Да лом (гл.). Нягледзячы на існаванне такіх жа лексем у іншых слав. мовах, можна меркаваць, што разглядаемая лексема — самастойнае ўсх.-слав. утварэнне з сінгулятыўным суф. ‑ina.

Ламі́на́2, лъмʼіна́ ’вялікі мажны чалавек, здаравяк’ (брасл., Сл. паўн.-зах.; міёр., З нар. сл., Нар. словатв.). Рус. пск., калін. ломина ’моцны, здаровы і няспрытны чалавек высокага росту’. Хаця звязана з ламіна1 аднолькавасцю словаўтваральнай мадэлі, стварае адзіны паўн.-бел.-рус. арэал. Да лом (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаве́ц1 ’лавец, паляўнічы’, ’той, хто ловіць’ (Янк. II, Бяльк., ТС), укр. лове́ць ’тс’, рус. лове́ц ’тс’, ’рыбак’, польск. łowca ’паляўнічы’, ст.-польск. ’паляўнічы сабака’, устар. łowiec (з XIV ст.) ’паляўнічы’, каш. łȯvca ’тс’, łȯvc ’той, хто ловіць’, н.-луж. łowc ’паляўнічы; той, хто займаецца лоўляй’, чэш., славац. lovec, славен. lóvec, łȍu̯c, серб.-харв. ло̀вац ’паляўнічы’, ’егер’, ’ястраб-перапёлачнік’, макед. ловец, балг. ловец ’паляўнічы’. Прасл. lovьcь ’той, хто ловіць звяроў, птушак, рыб’. Першаснае nomen agentis ад loviti > лавіць (гл.), утворанае пры дапамозе суф. ‑ьcь (Слаўскі, 5, 232; SP, 1, 100). Ст.-бел. ловца ’птушкалоў’ (XVII ст.) < ст.-польск. łowca ’тс’ (Булыка, Запазыч., 90).

Лаве́ц2 ’ражон, завостраная палачка, дубчык, на які чапляюць сала і смажаць яго на агні’ (Янк. II, Бяльк., Мат. Гом.; жлоб., Нар. словатв.) з *ламец (уплыў народнай этымалогіі) пры перастаноўцы м > в, параўн. ломжалаўжолобжа (Мат. Гом.). Суфікс ‑ец той жа, што і ў дубе́ц. Корань лом‑ у роднасных ламы́, лам’ё, ламяйко, ламата́ ’абцярэбленыя сукі, дробнае галлё’ (Сцяшк., Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)