◎ Ла́зік ’той, хто ўсюды лазіць, сваволіць, верхалаз’ (міёр., З нар. сл.). Малапольск. łazik ’бадзяга, здольны і ўкрасці што-небудзь’, у літаратурнай мове — новае, але ёсць некалькі вытворных. Відаць, бел. лексема запазычана з польскай мовы на ўсходніх крэсах. Утворана ад дзеясл. łazić пры дапамозе суф. ‑ik (Слаўскі, 5, 68). Гл. лазікаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лозік ’верхалаз’, ’ласун’ (Бяльк.). Да ла́зік, ла́зіць (гл.). Пераход а > о, як у тайна — утойваць, сядзе — пасодзім (Карскі, 1, 98–99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́пік ’латка’, ’акравак’ (ц.-палес., ДАБМ, к. 324, Бяльк., Сцяшк., Гарэц., Мядзв., Бір., Грыг., Касп., Шн. 3, Мікуц., Зеньк., Нас.; маг., КЭС; калінк., Сл. паўн.-зах.), ’кавалак зямлі’ (Нас.), ’плямачка’ (Жд. 2), перан. ла́пікі ’лахманы’ (лун., Шатал.). Укр. ла́пик ’латка’, чарніг. ла́пичка ’кавалак зямлі, які застаецца пасля раздзелу цэлага загона’, рус. смал., бран. ла́пик ’кавалак матэрыі, латка’, ’палоска зямлі’. Да прасл. ⁺lapъ, якое генетычна звязана з літ. lōpas ’латка’ > ла́па 4. Утвораны пры дапамозе суф. ‑ік, як вабік, лазік (Сцяцко, Афікс. наз., 41; Лаўчутэ, Балтызмы, 74–76). Сюды ж дэмінутыў лапі́кычык (сен., ДАБМ, 924), ла́пічко ’лапік’, ’ануча’ (Сцяшк.), дзятл. ла́пічак ’акравак’ (Сл. паўн.-зах.). Лексема лапік роднасная з ла́паць 2 (гл.) (Фасмер, 2, 459).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)