◎ Ла́заць ’лазіць, узбірацца ці апускацца ўніз’, ’хадзіць па чым-небудзь’, ’сноўдацца’ (шальч., воран., іўеў., Сл. паўн.-зах.), рус. арханг. лазать ’лезці’, сіб. ’упадаць, заляцацца’, размоўнае лазать ’лазіць’, укр. бук. лазаты ’лазіць’, ’абрыдаць частым наведваннем’, харв. суч. lazati — шматразовы дзеяслоў, утвораны ад !!!агъ > лаз (гл.) пры дапамозе суф. ‑аіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перала́з, пэрэла́зы ’ход цераз паркан, плот’ (Нас., ТСБМ, Гарэц., Янк. 3., Бес., Федар., Касп., Растарг.), ’лавачка ў плоце ў тым месцы, дзе пералазяць праз яго’ (зах.-палес., Нар. сл.; ТС), ’плот з жэрдак’ (ц.-палес., Нар. сл.; драг., Сл. Брэс.; Ян.; пін., іван., ЛА, 4); ’месца ў плоце, дзе пералазяць’ (усх.-палес., Нар. сл.); ’нізкая агароджа вакол пчальніка’ (Нас.); перала́зы ’варотны ў двор’ (Сцяшк. Сл.). Укр. перела́з ’месца, дзе пералазяць праз пляцень’; рус. перела́з ’лавачка ў плоце, дзе пералазяць’; польск. prełaz ’месца, дзе пералазяць; лавачка, сходцы для пералазання на другі бок’, н.-луж. pśelězk, чэш. přelez, přílazek, славац. prielaz ’тс’, славен. prelàz ’горны праход, перавал’, серб.-харв. пре́лаз ’пераход, пераезд; брод’, макед. прелез ’лаз, пралаз’, балг. пре́лез ’пералаз, пераезд, пераход’. Прасл. *per‑lazъ/per‑lězъ. Да пера- і ле́зці, ла́зіць, ла́заць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)