лагавы́ гл. лог.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лагавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да логу. Між шэрагу хат, якія складалі сабою бок вуліцы, адмяжоўваючы майдан ад лагавое вуліцы, праходзілі рэдкія пешаходы. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаг, ла́га, мн. ла́гі, ла́гаў, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння хуткасці руху судна і пройдзенай ім адлегласці.

|| прым. ла́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лагавы́ ў выразе: логову просо ’маннік водны, Glyceria aquatica (L.) Wahlb.’ (ТС). Да лог і проса (гл.). Матывацыя наймення: расліна, мяцёлкай сваёй падобная да проса, расце ў вільготных лагчынах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лог, -у, М ло́гу і лагу́, мн. лагі́, лаго́ў, м.

Шырокі доўгі яр з адхоннымі схіламі.

Ісці логам.

Спусціцца ў л.

|| памянш. лажо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

|| прым. лагавы́, -а́я, -о́е.

Лагавыя травы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)