лавела́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спакуснік жанчын; залётнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лавела́с

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лавела́с лавела́сы
Р. лавела́са лавела́саў
Д. лавела́су лавела́сам
В. лавела́са лавела́саў
Т. лавела́сам лавела́самі
М. лавела́се лавела́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лавела́с м., разг. ловела́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лавела́с, ‑а, м.

Спакуснік жанчын; ахвотнік да любоўных прыгод; залётнік. — Не хлапчук жа .. [Сярожка], а студэнт трэцяга курса інстытута замежных моў і не лавелас які-небудзь, а вось на табе. З першага погляду закахаўся ў дзяўчыну. Скрыпка. [Казік:] — Не, я скажу толькі тое, што добра ведаю.. Ад тваёй ласкавай усмешкі ў старога лавеласа аж млела сэрца. Машара.

[Ад уласнага імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ловела́с разг. лавела́с, -са м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лавела́снічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Паводзіць сябе як лавелас; заляцацца да жанчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бабаду́р ’куралеснік, які спакушае жанчын сваімі размовамі’ (Нас.). Укр. бабоду́р ’залётнік, лавелас’. Складанае слова: першая частка да баба ’жанчына’, другая дуры́ць або дурэ́ць. Цікава, што семантычна ідэнтычнае ўтварэнне ёсць і ў ням. мове: Weibernarrлавелас’ (< Weib ’жанчына’, Narr ’дурань’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́біч ’падобны да бабы мужчына’ (Бяльк.), ’дзіця жанчыны, якая ўжо бабіла, была бабкаю-павітухаю’ (Бяльк., Янк. III, Шат., Жд.). Утварэнне суфіксам ‑іч (усх.-слав. ‑ičь < прасл. ‑iti̯ь) ад ба́ба ’баба’, ’баба-павітуха’. Параўн. падобныя назвы: рус. ба́бич ’бабнік’, укр. ба́бич лавелас, бабнік’, ’самец страказы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́хур1 ’распуснік, любоўнік’ (Нас., Мядзв., Яруш., Гарэц.), ’яўрэйскі хлопчык’ (Гарэц.), баху́р ’любоўнік’ (Федар., Др.-Падб.), ’байструк, пазашлюбнае дзіця’ (Жд., Сцяшк. МГ, Др.-Падб.), ’яўрэйскі хлопчык’ (Др.-Падб., Бесар.), баху́р (пра малых дзяцей; Сцяц.). Рус. ба́хур ’любоўнік, франт, малады яўрэй; таўсцяк’, укр. ба́хур, ба́хурь ’распуснік, лавелас; байструк; яўрэйскае дзіця; дзіця, хлопчык’, польск. bachur, bachor. Запазычанне з ст.-яўр. bāchūr (яўр.-ням. Bacher) ’малады чалавек; настаўнік’. Гл. Вінер, ЖСт, 1895, 1, 59; Брукнер, 10; Фасмер, 1, 137. Запазычанне праз польск. мову (параўн. ст.-бел. бохур ’франт, малады яўрэй’, XVI ст.; Булыка, Запазыч.).

Ба́хур2 ’пакладзены кабан’ (Нас.). Відавочна, метафара да ба́хур1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распуснік, блуднік, юрлівец, донжуан, лавелас; бабнік, хахаль, жарабец, бугай, кныр (разм., груб.-праст.) □ кот марцовы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)