ла́вачны¹ гл. лаўка¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́вачны² гл. лаўка².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ўка², -і, ДМ ла́ўцы, мн. -і, ла́вак, ж. (разм.).

Невялікая гандлёвая ўстанова.

Схадзіць у лаўку.

|| прым. ла́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́ўка¹, -і, ДМ ла́ўцы, мн. -і, ла́вак, ж.

1. Прыстасаванне для сядзення на некалькі чалавек у выглядзе дошкі (або дошак, збітых разам, часцей без спінкі) на слупках або на ножках у парку, на вуліцы і пад.

2. Невялікая лава (у 1 знач.) у памяшканні.

Ляжаць пад лаўкай.

3. Прыстасаванне ў вагоне для сядзення або ляжання пасажыраў.

На ніжняй лаўцы.

4. Школьная парта (разм.).

Сядзець на апошняй лаўцы.

|| памянш. ла́вачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ла́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Крама́р ’прадавец, лавачны’ (Сл. паўн.-зах., Др.-Падб., Сержп. Ск., Сцяшк.). Гл. крама1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скаме́ечный ла́вачны, ад ла́ўкі, для ла́ўкі; ад засло́на, для засло́на, ад усло́на, для ўсло́на; ад зэ́дліка, для зэ́дліка; ад тапчана́, для тапчана́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)