Лабы́р1 ’лабок, высокае месца, узгорак’ (Бяльк., Касп., Нас.). Рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суф. -ыр (< zyr7 > ) ад лобі (гл.) паводле тыпу адпрыметнікавых экспрэсіўпых назоўнікаў. Параўн. пустыр (Сцяцко, Афікс. наз., 182; Слаўскі, SP, 11, 28).

Лабы́р2 ’лабатая карова’ (глыб., Сл. паўн.-зах.). Да лобі, лабаты (гл.).

Лабы́р3 ’кавалкі засохлай зямлі’ (Бяльк.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад Л062 (гл.) ’пакрытая ледзяной карой зямля пасля дажджу, адлігі’ і суф. ‑ыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапты́р, лаптырок ’лопасць, ніжняя частка лапаты, вясла’ (паўн.-зах., КЭС). Да лапта. Параўн. рус. лапта, лота ’лопасць’ (Даль, 2, 612). Суф. -ыр, як у лабыр (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лазбы́р, лазбырь ’самы верх узгорка, узвышэння’ (мсцісл., З нар. сл.) — у выніку перастаноўкі суседніх зычных з ⁺лаб‑ зыр (па аналогіі, як, напр., экспрэсіўнае смал. лабзень > лаз‑бень ’лоб’), якое ўтворана, як і лабыр ’лабок, высокае месца’ (Бяльк.).⇉.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)