кішэ́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кішэ́чны кішэ́чная кішэ́чнае кішэ́чныя
Р. кішэ́чнага кішэ́чнай
кішэ́чнае
кішэ́чнага кішэ́чных
Д. кішэ́чнаму кішэ́чнай кішэ́чнаму кішэ́чным
В. кішэ́чны (неадуш.) кішэ́чную кішэ́чнае кішэ́чныя (неадуш.)
Т. кішэ́чным кішэ́чнай
кішэ́чнаю
кішэ́чным кішэ́чнымі
М. кішэ́чным кішэ́чнай кішэ́чным кішэ́чных

Крыніцы: prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кішэ́чны,

гл. кішачны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кі́шачны і кішэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кішак, кішэчніка. Кішачныя захворванні. Кішэчная палачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кише́чный кішэ́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бры́жы ’рабізна на вадзе’ (палес., Клім.). Укр. бри́жі ’тс’. Метафарычнае ўжыванне слова брыжы́ ’складкі, карункі’ (гл.), якое дало шмат семантычных вытворных. Параўн. брыжы́2.

Брыжы́1 ’жабо, бардзюр; зубчаты ніз жаночай адзежы, карункі і г. д.’; ’край тканіны’; таксама брыж (БРС, КЭС, лаг., Бяльк., Бір. Дзярж., Касп.), бры́жыкі (Гарэц., Жд., Нас.). Рус. бры́жы́, укр. бри́жі́ ’тс’. Запазычанне з польск. bryże ’тс’ (а гэта з ням. Fries ’фрыз’; Брукнер, 43; Праабражэнскі, 1, 47). Мацэнаўэр (Cizí sl., 121) выводзіць з ням. Breis(e) ’аздабленне на рукаве’. Гл. Фасмер, 1, 221–222.

Брыжы́2 ’свіны кішэчны тлушч’ (Вешт.). Укр. бри́жі ’аборачкі каля тонкіх кішак’. Усё да брыжы́ ’складкі, карункі’ (гл.); метафарызацыя. Ва ўкр. мове першая ступень метафары. Палес. брыжы́ ’свіны кішэчны тлушч’ — далейшае развіццё семантыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свішч, ‑а, м.

1. Загана ў чым‑н. у выглядзе дзіркі, шчыліны, сітавіны. Свішч у драўніне. Свішч у арэху. // Скрытая пустата, ракавіна ў металічным ліцці. — Такім чынам, у стыках ні аднаго свішча не было, — заключыў Сухоцкі. Гроднеў.

2. Глыбокая гнойная язва ў тканках, органах цела; фістула. На месцы раны ўтварыўся свішч. Кішэчны свішч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кана́л, ‑а, м.

1. Напоўненае вадой штучнае рэчышча, прызначанае для суднаходнай сувязі паміж асобнымі вадаёмамі, а таксама для водазабеспячэння, арашэння, асушэння балот і інш. Асушальны канал. Беламорска-Балтыйскі канал. Абвадняльны канал. □ Машына стаяла сярод алешніку, на беразе роўнага, як страла, калектарнага канала, які ўразаўся ў глыб балота. Краўчанка.

2. Вузкая поласць у выглядзе трубы, трубкі ўнутры чаго‑н. Канал ствала гарматы. Кабельны канал.

3. У арганізме жывёлы і чалавека — звілістая трубка, праз якую праходзяць тыя ці іншыя рэчывы. Кішэчны канал. Мочаспускальны канал.

4. Спец. Лінія сувязі, камунікацыі. Перадача вядзецца па трох каналах.

5. толькі мн. (кана́лы, ‑аў); перан. Шляхі пранікнення, пашырэння чаго‑н.; сродкі для дасягнення чаго‑н. Дыпламатычныя каналы. □ Шырокія і трывалыя гандлёвыя сувязі горада з Масквой, Ноўгарадам, Смаленскам .. служылі разам з тым і каналамі культурных сувязей. Алексютовіч.

[Ад лац. canalis — труба.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)