кі́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кі́шка кі́шкі
Р. кі́шкі кі́шак
Д. кі́шцы кі́шкам
В. кі́шку кі́шкі
Т. кі́шкай
кі́шкаю
кі́шкамі
М. кі́шцы кі́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кі́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Эластычная трубка — частка органаў стрававання ў чалавека, жывёлін.

Тонкая к.

2. Гумавая або брызентавая трубка для падачы вады (разм.).

Пажарная к.

Кішка тонка (тонкая) у каго (разм.) — не хапае сіл, сродкаў і пад., каб зрабіць што-н.

Кішкі марш іграюць (разм., жарт.) — пра моцнае адчуванне голаду.

|| прым. кі́шачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́шка ж.

1. анат. кишка́;

то́нкая к. — то́нкая кишка́;

2. разг. кишка́, рука́в м., шланг м.;

прама́я к. — пряма́я кишка́;

абадо́чная к.анат. ободо́чная кишка́;

дванаццаціпе́рсная к. — двенадцатипе́рстная кишка́;

заваро́т кі́шак — за́ворот кишо́к;

сляпа́я к. — слепа́я кишка́;

к. то́нкая — (у каго) кишка́ тонка́ (у кого);

вы́матаць (усе́) ~кі — вы́мотать (все) кишки́;

вы́пусціць ~кі — вы́пустить кишки́;

парва́ць ~кі са сме́ху — надорва́ть живо́тики;

~кі марш ігра́юць — живо́т подвело́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кі́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, Р мн. ‑шак; ж.

1. Эластычная трубка, якая з’яўляецца часткай стрававальнага апарата ў чалавека і жывёл. Тонкая кішка. Тоўстая кішка.

2. Разм. Рызінавая або брызентавая трубка для падачы вады; рукаў. Нарыхтаваўшы кішку, Пажарнікі збянтэжыліся крышку: А дзе ж пажар? Крапіва.

•••

Абадочная кішка — частка тоўстай кішкі ад сляпой да прамой, якая акружае тонкія кішкі ў выглядзе вобада.

Дванаццаціперсная кішка — частка тонкай кішкі чалавека, якая пачынаецца ад страўніка (назву атрымала ад даўжыні, роўнай 12 пярстам, г. зн. пальцам, у іх папярочніку).

Заварот кішак гл. заварот.

Сляпая кішка — пачатковая частка тоўстага кішэчніка, якая мае чэрвепадобны адростак (апендыкс).

Выматаць (усе) кішкі гл. выматаць.

Выпусціць кішкі гл. выпусціць.

Ірваць кішкі гл. ірваць.

Кішка тонка (тонкая) у каго — не хапае сіл, здольнасцей, сродкаў, каб зрабіць што‑н.

Кішкі марш іграюць — пра моцнае адчуванне голаду, хаценне есці.

Пераесці (ад’есці) кішкі каму гл. пераесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кі́шка1 ’частка стрававальнага апарата’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., Грыг., Бяльк., Яруш.). Укр. кишка, рус. кишка ’тс’, балг. кишка ’квач для ўвільгатнення пальцаў пры прадзенні’, польск. kiszkaкішка’, чэш. kyška ’тс’, палаб. tʼai̯sə (< *kyša) ’нырка’. Надзейнай этымалогіі не існуе. Ст.-інд. kósthaḥ ’вантробы’ не мае словаўтваральнага тлумачэння (ад і.-е. *(s)keu̯‑ ’пакрываць’). Гл. Бернекер, 679; Покарны, 951–953. Да іншага індаеўрапейскага архетыпа ўзводзіць прасл. kyšьka Янзен (ZfSIPh, 15, 49–60): і.-е. *keu̯ *kū‑s ’выпукласць’. Нельга лічыць таксама надзейным супастаўленне з прасл. kyšěti ’кішэць’ (гл. кішэць) (Брукнер, 231). Існуе магчымасць больш простай версіі. Балг. кишка ’квач для ўвільгатнення пальцаў’, бясспрэчна, да киша ’слота, хлюпа’ (серб.-харв. кѝшати ’мачыць, размочваць’). Параўн. польск. kiszka ’кіслае малако’, чэш. kyška ’тс’. Гэта, магчыма, значыць, што старажытны чалавек меў некаторае ўяўленне пра наяўнасць брадзільных працэсаў у кішэчніку (параўн. Янзен, 59–60).

Кі́шка2 ’хамуціна’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.). Параўн. кічка1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дванаццаціпе́рсны, ‑ая.

У выразе: дванаццаціперсная кішка гл. кішка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дванаццаціпе́рсны, -ая, -ае.

У выразе: дванаццаціперсная кішка — частка тонкай кішкі чалавека, якая ідзе ад страўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абадо́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да вобада, мае форму вобада.

•••

Абадочная кішка гл. кішка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двенадцатипе́рстный / двенадцатипе́рстная кишка́ анат. дванаццаціпе́рсная кі́шка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дванаццаціпе́рсны: ~ная кі́шка анат. двенадцатипе́рстная кишка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)