кіро́ўца, -ы, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто кіруе аўтамабілем або іншым транспартным сродкам.

К. тралейбуса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіро́ўца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кіро́ўца кіро́ўцы
Р. кіро́ўцы кіро́ўцаў
Д. кіро́ўцу кіро́ўцам
В. кіро́ўцу кіро́ўцаў
Т. кіро́ўцам кіро́ўцамі
М. кіро́ўцу кіро́ўцах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вадзі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Тое, што і кіроўца.

В. тралейбуса.

В. таксі.

|| прым. вадзі́цельскі, -ая, -ае.

Вадзіцельскія правы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трактары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Кіроўца трактара.

|| ж. трактары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. трактары́сцкі, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таксі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Кіроўца таксі.

|| ж. таксі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. таксі́сцкі, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)