кіраўні́ца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кіраўні́ца кіраўні́цы
Р. кіраўні́цы кіраўні́ц
Д. кіраўні́цы кіраўні́цам
В. кіраўні́цу кіраўні́ц
Т. кіраўні́цай
кіраўні́цаю
кіраўні́цамі
М. кіраўні́цы кіраўні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кіраўні́ца ж. руководи́тельница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кіраўні́ца, ‑ы, ж.

Жан. да кіраўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіраўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Асоба, якая кіруе кім-, чым-н.

К. вытворчага аб’яднання.

|| ж. кіраўні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. кіраўні́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настая́цельніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Кіраўніца жаночага праваслаўнага або каталіцкага манастыра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руководи́тельница кіраўні́ца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предводи́тельница ж. правады́рка, -кі ж.; кіраўні́ца, -цы ж.; важа́к, -ка́ м.; завада́тарка, -кі ж., завада́тай, -тая м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звеннявы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да звяна (у 3 знач.). Звеннявы метад. Звеннявы сход.

2. у знач. наз. звеннявы́, ‑ога, м.; звеннява́я, ‑ой, ж. Кіраўнік (кіраўніца) звяна (у 3 знач.). Звеннявы ільнаводчага звяна. Звеннявы піянерскага звяна. □ Іншы раз інжынер падаваў думку, а брыгадзіры, звеннявыя і проста шахцёры разбівалі яе і ажыццяўлялі на практыцы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кла́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да класа (у 3 знач.). Класны кіраўнік. Класны журнал. Класны пакой. Класная дошка. // у знач. наз. кла́сны, ‑ага, м.; кла́сная, ‑ай, ж. Разм. Класны кіраўнік (класная кіраўніца).

2. Спец. Які мае пэўны клас, разрад (пра судна і г. д.).

3. Які мае высокую ступень чаго‑н., які паказвае клас (у 5 знач.). Класная гульня. Класны спартсмен.

4. Уст. Які мае пэўны чын, ранг. Класны чыноўнік.

•••

Класны вагон (уст.) — пасажырскі вагон у адрозненне ад таварнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)