кінаапера́тар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кінаапера́тар кінаапера́тары
Р. кінаапера́тара кінаапера́тараў
Д. кінаапера́тару кінаапера́тарам
В. кінаапера́тара кінаапера́тараў
Т. кінаапера́тарам кінаапера́тарамі
М. кінаапера́тару кінаапера́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кінаапера́тар м. киноопера́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кінаапера́тар, ‑а, м.

Спецыяліст, які знімае кінафільм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

киноопера́тор кінаапера́тар, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кінарэпарцёр, ‑а, м.

Кінааператар, які працуе ў галіне кінарэпартажу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апера́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Асоба, якая выконвае якія-н. вытворчыя працэсы, аперацыі (назва ўваходзіць таксама ў складаныя словы, напр. гукааператар).

2. Спецыяліст, які робіць здымкі кінакарціны; кінааператар.

|| прым. апера́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да кінематаграфіі, да кіно, напр.: кінааператар, кінаглядач, кіназала, кіназдымка, кіназорка, кінакадр, кінакамедыя, кінакамера, кінамастацтва, кінапанарама, кінаплёнка, кінапрамысловасць, кінарэжысёр, кінасетка, кінасцэнарый, кінасюжэт, кінафестываль, кінахроніка, кіначасопіс, кінаэкран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апера́тар, ‑а, м.

1. Уст. Доктар, які праводзіць аперацыю (у 1 знач.); хірург.

2. Кваліфікаваны рабочы, які кіруе работай складанага механізма або ўстаноўкі. Аператар стаіць збоку, а фрэза машыны, нібы слухаючыся рукі ўмелага майстра, рэжа на тоўстай пласцінцы пяціканцовую зорку, затым другую складаную геаметрычную фігуру. «Звязда».

3. Службовая асоба на транспарце, якая, прымае распараджэнні дыспетчара і паведамляе яму звесткі аб руху.

4. Спецыяліст, які праводзіць кіназдымкі; кінааператар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)