кучавы́, -а́я, -о́е.

У выразе: кучавыя воблакі — воблакі ў выглядзе густых белых клубоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кучавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кучавы́ кучава́я кучаво́е кучавы́я
Р. кучаво́га кучаво́й
кучаво́е
кучаво́га кучавы́х
Д. кучаво́му кучаво́й кучаво́му кучавы́м
В. кучавы́ (неадуш.)
кучаво́га (адуш.)
кучаву́ю кучаво́е кучавы́я (неадуш.)
кучавы́х (адуш.)
Т. кучавы́м кучаво́й
кучаво́ю
кучавы́м кучавы́мі
М. кучавы́м кучаво́й кучавы́м кучавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кучево́й / кучевы́е облака́ кучавы́я во́блакі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́рыста-кучавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пе́рыста-кучавы́ пе́рыста-кучава́я пе́рыста-кучаво́е пе́рыста-кучавы́я
Р. пе́рыста-кучаво́га пе́рыста-кучаво́й
пе́рыста-кучаво́е
пе́рыста-кучаво́га пе́рыста-кучавы́х
Д. пе́рыста-кучаво́му пе́рыста-кучаво́й пе́рыста-кучаво́му пе́рыста-кучавы́м
В. пе́рыста-кучавы́ (неадуш.)
пе́рыста-кучаво́га (адуш.)
пе́рыста-кучаву́ю пе́рыста-кучаво́е пе́рыста-кучавы́я (неадуш.)
пе́рыста-кучавы́х (адуш.)
Т. пе́рыста-кучавы́м пе́рыста-кучаво́й
пе́рыста-кучаво́ю
пе́рыста-кучавы́м пе́рыста-кучавы́мі
М. пе́рыста-кучавы́м пе́рыста-кучаво́й пе́рыста-кучавы́м пе́рыста-кучавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

слаі́ста-кучавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. слаі́ста-кучавы́ слаі́ста-кучава́я слаі́ста-кучаво́е слаі́ста-кучавы́я
Р. слаі́ста-кучаво́га слаі́ста-кучаво́й
слаі́ста-кучаво́е
слаі́ста-кучаво́га слаі́ста-кучавы́х
Д. слаі́ста-кучаво́му слаі́ста-кучаво́й слаі́ста-кучаво́му слаі́ста-кучавы́м
В. слаі́ста-кучавы́ (неадуш.)
слаі́ста-кучаво́га (адуш.)
слаі́ста-кучаву́ю слаі́ста-кучаво́е слаі́ста-кучавы́я (неадуш.)
слаі́ста-кучавы́х (адуш.)
Т. слаі́ста-кучавы́м слаі́ста-кучаво́й
слаі́ста-кучаво́ю
слаі́ста-кучавы́м слаі́ста-кучавы́мі
М. слаі́ста-кучавы́м слаі́ста-кучаво́й слаі́ста-кучавы́м слаі́ста-кучавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бара́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. баран¹.

2. толькі мн. Невялікія пеністыя хвалі на вадзе, а таксама невялікія кучавыя воблакі.

3. Гайка з двума вушкамі для закручвання рукамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Камягі́кучавыя воблакі’ (віл., Сл. паўн.-зах.), да камяк, камякі (гл.). Магчыма, пераходу к > г спрыяла экспрэсіўнасць суфікса ‑яго.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́блака (мн. во́блакі) ср. о́блако;

кучавы́я ~кі — кучевы́е облака́;

луна́ць у ~ках — вита́ть в облака́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́блака, -а, мн. во́блакі і абло́кі, -аў, н.

1. Вялікая маса згусцелай вадзяной пары ў атмасферы.

Кучавыя воблакі.

2. перан., чаго. Суцэльная маса лёгкіх часцінак (пылу, дыму) у паветры.

В. пылу.

|| памянш. во́блачка, -а, мн. -і, -аў, н. і аблачы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. во́блачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

В. слой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́блака, ‑а; мн. воблакі і аблокі, ‑аў; н.

1. Вялікая маса згусцелай вадзяной пары ў атмасферы. Кучавыя воблакі. □ У разрыве шэра-цёмных воблакаў мільгнуў серабрысты кружок месяца. Навуменка. Ляціце, арлы-сокалы, За сінія аблокі, Нясіце словы Леніна Да ясных зор высокіх. Русак.

2. чаго. Клуб лёгкіх часцінак (пылу, дыму і інш.) у паветры. Воблака пылу. □ Воблака шызага дыму паплыло па алешніку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)