куса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што.

1. Хапаць, раніць зубамі, джалам, прыносячы боль.

Сабака кусае.

2. Захопліваць зубамі, аддзяляць, адкусваць ад чаго-н.

К. хлеб.

К. яблык.

3. перан. Крыўдзіць, дапякаць чым-н.

4. Адразаць кавалачкамі.

К. дрот.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Моцна пячы, раздражняць скуру (пра крапіву і некаторыя калючыя расліны).

Кусаць (сабе) локці — шкадаваць аб чым-н. упушчаным, непапраўным.

|| аднакр. кусану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і кусну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. куса́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куса́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. куса́ю куса́ем
2-я ас. куса́еш куса́еце
3-я ас. куса́е куса́юць
Прошлы час
м. куса́ў куса́лі
ж. куса́ла
н. куса́ла
Загадны лад
2-я ас. куса́й куса́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час куса́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

куса́ць несов.

1. в разн. знач. куса́ть; (жалом — ещё) жа́лить;

гэ́ты саба́ка дзяце́й не куса́еэ́та соба́ка дете́й не куса́ет;

к. гу́бы — куса́ть гу́бы;

к. я́блык — куса́ть я́блоко;

2. (раздражать кожу) куса́ть, шерсти́ть;

3. перен. (причинять обиду) куса́ть; (оскорблять) ляга́ть;

к. (сабе́) ло́кці — куса́ть (себе́) ло́кти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Хапаць, раніць зубамі. Сабака дужа злосны, усіх кусае. // Сціскаць, шчыпаць дзюбай (пра птушак). Гусак кусае. // Раніць джалам, хабатком (пра насякомых). Пчолы кусаюць. Мурашкі кусаюць. // Захопліваць, сціскаць зубамі, пакусваць (пры хваляванні і пад.). Алёша бліснуў позіркам у бок Раі, але яна не ўзнімала вачэй ад падручніка і кусала рог хусткі. Шамякін. Марцін сядзеў на драбінках калёс, звесіўшы ногі, і нецярпліва кусаў пахучую завялую травінку, выцягнутую з сена. Мележ. // перан. Крыўдзіць, дапякаць чым‑н. І свой жа брат цябе кусае, Бо кожны выслужыцца хоча. Колас.

2. Захопліваць зубамі, аддзяляць, адкусваць невялікімі кускамі ад чаго‑н. Лукаш апетытна еў з чыгуна бульбяную кашу, кусаў хлеб і запіваў з вялікага белага кубка малаком. Ермаловіч. // Разм. Есці. [Скіба:] Ад учарашняга абеду не кусаў нічога. Крапіва. // Разгрызаць, раскусваць што‑н. цвёрдае. Кусаць арэхі. // Адразаць кавалачкамі. Кусаць дрот.

3. Разм. Моцна раздражняць скуру, пячы (пра крапіву і некаторыя іншыя расліны, а таксама пра вецер, мароз і пад.). У школу ідзе Майка, а мароз такі кусачы, кусае і падганяе. Лынькоў.

•••

Кусаць (сабе) локці — шкадаваць аб чым‑н. упушчаным, непапраўным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Куса́ць ’хапаць, раніць зубамі’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., ТС, Касп., Сержп. Пр., Яруш.). Укр. кусати, рус. кусать ’тс’, балг. късам, серб.-харв. ку́сати, славен. kósiti ’тс’, польск. kąsać, чэш. kousati, славац. kúsať, в.-луж. kusać, н.-луж. kusac ’тс’. Прасл. kǫsati ўтворана ад kǫsъ (< *kǫdsъ). Параўн. літ. ką́sti, kánduкусаць’, лат. kuôst, kuôdu ’тс’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі менш надзейныя. У даным выпадку назіраецца страта першаснага дзеяслова (як гэта характэрна для славянскіх моў) і замена яго адыменным дзеясловам (Бернекер, 601; Траўтман, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

куса́ть несов. куса́ць;

куса́ть себе́ ло́кти куса́ць сабе́ ло́кці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паку́сваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Кусаць мала, калі-нікалі.

Нервова п. цыгарэту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

иску́сывать несов. куса́ць, ску́сваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куса́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Мець прывычку кусаць (у 1 знач.).

Сабака кусаецца.

2. Кусаць адзін аднаго; грызціся (пра сабак, звяроў).

3. перан. Крыўдзіць, дапякаць чым-н.

4. перан. Мець уласцівасць раздражняць, пячы скуру (пра крапіву і іншыя расліны; пра мароз, вецер і інш.), а таксама пра вырабы з грубай шэрсці.

Крапіва кусаецца.

Шарсцяная коўдра кусаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куса́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кусаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)