ку́рыва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. ку́рыва
Р. ку́рыва
Д. ку́рыву
В. ку́рыва
Т. ку́рывам
М. ку́рыве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ку́рыва, -а, н. (разм.).

Табака і наогул тое, што можна курыць.

Трэба купіць к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́рыва ср., разг. ку́рево

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́рыва, ‑а, н.

Разм. Тое, што кураць; папяросы, тытунь. Пан Войцех хапіўся, што няма курыва, і папрасіў мяне спусціцца на першы паверх, купіць у кіёску папярос. Карпюк. «Можа, закурыць у яго ёсць. А то і рыба не клюе і курыва выйшла», — падумаў Раманчык і пайшоў ад берага насустрач чалавеку. Пальчэўскі. // Дым ад курэння. Столь і сцены белыя Курывам ахутаны, Дні і ночы цэлыя Засядаюць, гутараць. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́рыва ’тое, што кураць’ (ТСБМ). Да курыць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́рево разг. ку́рыва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракуры́цца, ‑куруся, ‑курышся, ‑курыцца; зак.

Разм.

1. Набыць спецыфічны пах ад пастаяннага ўздзеяння тытунёвага дыму.

2. Зрасходаваць усё курыва і сродкі на курыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ры́тва ’каляіна’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ад рыць (гл.), як во́рыва, ку́рыва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заку́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле дзеясл. закурваць ​2 — закурыць ​2 (у 1 знач.).

2. Тое, што кураць; курыва. [Карпенка] намацаў кішэні, выцягнуў закурку, згарнуў цыгарку. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэ́нне, ‑я, н., зб.

1. Карані (у 1–3 знач.). Улетку [людзі] збіралі грыбы і ягады, капалі карэнне і запасілі на зіму. Якімовіч. [У Альбіны] тут няма ні роду ні заводу, яе ўсё карэнне там, па той бок мяжы з паласатымі слупамі. Сабаленка.

2. Падземныя часткі некаторых раслін (пятрушкі, сельдэрэю і інш.), якія ідуць у ежу як прыправа.

3. Курыва, прыгатаванае са сцяблоў тытуню. — Насадзіць [бацька] тытуню, гарод увесь. .. А тады .. таўчы яму тое карэнне, пыл есць вочы і горла забівае. Ермаловіч.

•••

Пусціць карэнне гл. пусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)