Курмя́ўкаць ’мяўкаць’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., З нар. сл., Бяльк., Сцяшк., Яруш., Нік. Напаў., Гарэц., ДАБМ). Параўн. літ. kurnuoti ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 582). Рус. кур‑ нявкать ’тс’. Балтызм. Крыніца, блізкая да літ. kurnuoti або kurnėti ’тс’. На беларускай моўнай глебе кантамінацыя з мяўкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ня́ўкаць ’мяўкаць’ (Сл. ПЗБ; лін., Шатал.; Мат. Маг.); укр. нявкати ’мяўкаць; крычаць (пра саву)’, рус. нявкать, нявгать ’мяўкаць; плакаць, хныкаць’, славен. njȃvkati ’мяўкаць’ серб.-харв. тьаўкати, крњаўкати ’тс’. Гукапераймальнае, роднаснае літ. niaukti, kniaūkti ’тс’. Зыходнае пяў разглядаецца як даўні дублет мяў (Бязлай, 2, 225), гл. мяўкаць, курмяўкаць (апошняе безпадстаўна разглядаецца як балтызм, параўн. прыведзеную вышэй паўднёваславянскую паралель), няўчыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)