◎ Курме́ль 1 ’пячкур’ (Сл. паўн.-зах., Касп., З нар. сл., Нар. сл., Жук.). Рус. курмел ’тс’. Балтызм. Літ. kurmelis ’тс’. Дэмінатыўная форма да kurmis ’крот’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 55).
◎ Курме́ль 2 ’чалавек малога росту’ (Касп.). Да курдзель (гл.) пад уплывам курмельі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)