Курме́ль 1 ’пячкур’ (Сл. паўн.-зах., Касп., З нар. сл., Нар. сл., Жук.). Рус. курмел ’тс’. Балтызм. Літ. kurmelis ’тс’. Дэмінатыўная форма да kurmis ’крот’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 55).

Курме́ль 2 ’чалавек малога росту’ (Касп.). Да курдзель (гл.) пад уплывам курмельі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПЯЧКУ́Р (Gobio gobio),

рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашырана ў рэках і азёрах Еўропы і Азіі. Жыве невял. чародамі ў месцах з пясчаным або камяністым грунтам. На Беларусі нар. назвы: дудорга, келбук, коблік, курмель, піскіж, пяскар, стаўпец.

Даўж. да 22 см, маса да 80 г. Рот ніжні. У вуглах рота па вусіку. Па баках цела каля 10 чорных ці бурых плям. Корміцца бентасам. Аб’ект аматарскага лову, прынада для лоўлі драпежных рыб.

Пячкур.

т. 13, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)