Ку́ркі
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы
|
мн. |
| Н. |
Ку́ркі |
| Р. |
Ку́ркаў |
| Д. |
Ку́ркам |
| В. |
Ку́ркі |
| Т. |
Ку́ркамі |
| М. |
Ку́рках |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Ку́ркі ’сузор’е Плеяды’ (Маш.). Да кура (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ку́рка
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ку́рка |
ку́ркі |
| Р. |
ку́ркі |
ку́рак |
| Д. |
ку́рцы |
ку́ркам |
| В. |
ку́рку |
ку́рак |
| Т. |
ку́ркай ку́ркаю |
ку́ркамі |
| М. |
ку́рцы |
ку́рках |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
куро́к
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
куро́к |
куркі́ |
| Р. |
курка́ |
курко́ў |
| Д. |
курку́ |
курка́м |
| В. |
куро́к |
куркі́ |
| Т. |
курко́м |
курка́мі |
| М. |
курку́ |
курка́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
адра́нак, ‑нку, м.
Абл.
1. Ранак. Брыду адранкам ля ракі, збіваючы расу, І самапал на два куркі На выпадак нясу. Броўка.
2. Ранішняя пасьба кароў. Сонца стаяла высока — бралася пад паўдня. Такой парой гоняць дамоў з адранку скаціну. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самапа́л, ‑а, м.
Старажытная гладкаствольная агнястрэльная зброя, якая зараджалася з дула. // Разм. Ружжо наогул. Брыду адранкам ля ракі, Збіваючы расу, І самапал на два куркі На выпадак нясу. Броўка. Іду туды, дзе стаяў [Атрох], а ён ляжыш ніцма, носам у снег. І самапал яго воддал: ложа — сабе, а ствол — сабе. Ракітны. // Самаробная дзіцячая стрэльба ў выглядзе кароткага ствала, прымацаванага да ручкі. А на справе ім даводзілася абыходзіцца звычайнымі дзіцячымі самапаламі. Васілевіч. Але тады [у дзяцінстве] мяне больш вабілі не кнігі, а самаробныя самапалы ды буслянкі на стогадовых ясакарах і ліпах у былым панскім садзе. Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пле́сна ’пярэдняя (паміж пятой і пальцамі) частка ступні нагі, плюсна’ (Нас.), плёсьня ’тс’, ’паглыбленне на далоні’ (Стан.). Укр. валын. плесна, зах. плесно, рус. дыял. плесна, плес ніщо, польск. дыял. plośna, pleśnią ’плюсна’, чэш. plesna, славен. plėsmo ’пад’ём нагі’ < plėsno, plėsna ’ступня’, харв. чак. pleśni), plesna ’падэшва’, ст.-слав. пдеснл, плесно ’ступня’. Прасл. *plesno/ plesna < і.-е. *pIests‑no‑m/‑nä (Бязлай, 3, 55), роднасныя ст.-прус. plasmena ’падэшва нагі’, літ. plas nas, plesna ’пад’ём нагі’ < *plesnas (Траутман, 225), plaksnas, plekšnos ’пад’ём’, лат. plekšne, plęksna, plęzna, plezcle ’падэшва’, ст.-інд. praihas ’шырыня’, авест. fra Sah· ч ст.-грэч. πλάτος ’тс’, лац. piania ’ступня, падэшва’, хец. palzah(h)a ’падножжа, падэшва’. Скок (2, 681–682) выводзіць прасл. *plesna/‑o з і.-е. ’шырокі, плоскі’. Куркі]іа (Этимология–1982, 18–19) на прыкладзе інавацыйных харв. plėsmo ’планка’ і славен. plėsmo ’плюсна’ разглядае паўд.-слав. *plěsmo як вытворнае з суф. ‑smo ад *plei‑ti > плясці. Параўн. плюсна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
умацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
1. Зрабіць што‑н. больш устойлівым. Умацаваць плаціну. Умацаваць дамбы. □ Каб не нарабіць са сваёй стрэльбай якой-небудзь шкоды, дзед абкруціў анучкай куркі ды зверху ўмацаваў яшчэ наглуха дротам. Лынькоў. Новая дарога ляжала моцная, роўная, як стол. Тарфяны попел схапіў, умацаваў пясок, атрымаўся рыхлы асфальт. Новікаў. Ластаўкі з усіх бакоў абляпілі бляшанку зямлёй. Відаць, яны не надта давяралі нашай пасудзіне і рашылі ўмацаваць яе. Ляўданскі. // перан. Надаць сілу, стойкасць (думкам, пачуццям і пад.). Зорын.. [Нагорнаму] давяраў, а выпадак з Радзецкім яшчэ больш умацаваў гэтае давер’е. Гурскі. Няўдачы загартавалі мастака, умацавалі яго веру ў сябе. «ЛіМ».
2. Разм. Прымацаваць што‑н. на чым‑н. грунтоўна, надзейна. Высланыя наперад радысты ўмацавалі дынамік на страсе камандзірскай зямлянкі. Шамякін. Мы з Сяргеем грунтоўна ўмацавалі за плячыма рацыю. Няхай.
3. Зрабіць больш здаровым. Умацаваць нервы.
4. Зрабіць больш моцнымі асновы чаго‑н. Умацаваць абарону краіны сацыялізма. □ Дзякуючы льнаводству.. [калгасы] ўмацавалі сваю эканоміку. «Звязда». // Узняць на больш высокую ступень арганізаванасць, дысцыпліну. Умацаваць дысцыпліну.
5. Стварыць абарончыя збудаванні дзе‑н., забяспечыць сродкамі абароны. Умацаваць подступы да горада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шко́да 1, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Пашкоджанне, урон, страта. Ваганаў так сумеў паставіць свае гарматы і так спрытна мяняў іх месцы, што агонь праціўніка не рабіў ніякае шкоды. Колас. Атрад сарваў планы немцаў на ўчастку фронту, многа зрабіў ворагу шкоды. Чорны. І каб не нарабіць са сваёй стрэльбай якой шкоды, дзед абкруціў анучай куркі ды зверху ўмацаваў яшчэ наглуха дротам. Лынькоў. // Дрэнны, небяспечны ўчынак, дзеянне; тое, што небяспечна дрэннымі вынікамі. [Міна Міхайлавіч:] — Думаю я, такі гэта цуд, што працаваць на карысць жыцця ў чалавека сілы патройваюцца, а на шкоду і рукі не падымаюцца. Во як... Краўчанка.
2. Страта, прычыненая жывёлай; патрава. Ходзіць певень па гароду, У гародзе робіць шкоду. Муравейка. Паплаўнічы лавіў выпадкам перабегшую ў лес карову і накладаў штраф за шкоду. Гартны. // Месца на полі, у лузе, у лесе і г. д., дзе жывёла можа зрабіць патраву. Хлопчык так задумаўся, што не заўважыў, як Красуля і цялушка-пярэзімак убіліся ў шкоду. С. Александровіч. Я памог прагнаць статак [цялят] каля шкоды. Місько.
шко́да 2, безас. у знач. вык.
Тое, што і шкада. [Галена:] — Шкода таго часу і сілы, што я патраціла за тыя часы, пакуль мяне.. дапытвалі з-за.. брахні. Чорны. [Маці:] — Багатаму шкода карабля, а беднаму — кашаля! Мележ. Не так шкода, як невыгода. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)