курку́ль

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. курку́ль куркулі́
Р. куркуля́ куркулёў
Д. куркулю́ куркуля́м
В. куркуля́ куркулёў
Т. куркулём куркуля́мі
М. куркулю́ куркуля́х

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

курку́ль, ‑я, м.

1. Селянін-кулак на Украіне.

2. Пагард. Пра хцівага, скупога чалавека. І пасеялі б не пазней, калі б гэты куркуль Пятроў не валаводзіў доўга з насеннем... Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Курку́ль ’селянін-кулак’, ’хцівы, скупы чалавек’ (ТСБМ, Сцяшк.). Параўн. каракуль (гл.). Няясна. Ці не звязана гэта з караголь ’ястраб’? Іншая версія: запазычанне з бурсацкай мовы. Параўн. лац. curculio ’хлебны жучок’ з радам пераносных значэнняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валаво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; незак.

Разм. Наўмысна зацягваць вырашэнне якой‑н. справы; валакіціць. [Васіль Ціханавіч:] — І пасеялі б не пазней, калі б гэты куркуль Пятроў не валаводзіў з насеннем... Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Караку́ль 1 ’багаты чалавек’ (Нар. лекс.), параўн. укр. куркуль ’багаты мужык, багацей’. Магчыма, да назвы драпежніка. Гл. караголь.

Караку́ль 2 ’няўдаліца’ (Нар. лекс.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)