ку́рачка
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ку́рачка |
ку́рачкі |
| Р. |
ку́рачкі |
ку́рачак |
| Д. |
ку́рачцы |
ку́рачкам |
| В. |
ку́рачку |
ку́рачак |
| Т. |
ку́рачкай ку́рачкаю |
ку́рачкамі |
| М. |
ку́рачцы |
ку́рачках |
Крыніцы:
piskunou2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Ку́рачка ’зялёнка, назва грыба’ (Сцяшк., Жыв. сл.). Да кура (гл.). Параўн., аднак, курашка (гл.) ’губа’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ку́рыца, -ы, мн. ку́ры і (з ліч. 2, 3, 4) ку́рыцы, -рэ́й, ж.
1. Свойская птушка, якую разводзяць для атрымання яек і мяса.
2. Самка птушак атрада курыных.
К. з куранятамі.
3. Мяса курыцы; кураціна.
◊
Класціся спаць з курамі — вельмі рана.
Курам на смех — пра што-н. вельмі недарэчнае.
Куры засмяюць каго — пра таго, хто робіць што-н. недарэчнае.
Куры не клююць — вельмі многа (звычайна пра грошы).
Мокрая курыца — пра растрывожанага, спалоханага або бязвольнага, бесхарактарнага чалавека.
|| памянш. ку́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. куры́ны, -ая, -ае.
○
Курыная слепата —
1) тое, што і кураслеп;
2) хвароба вачэй, калі чалавек не бачыць пры слабым святле, асабліва ў прыцемку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ту́тачка (ту́тычка) ‘курачка’ (Яўс.). Ласкальнае падзыўное для курыцы, гл. ту-ту-ту 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паго́ныч (пагоныш) ’птушка’ (Мат. Гом.). Рус. погоныш ’пастушок, малая балотная курачка’ («свищет по-пастушьи» — Даль). Да гнаць, паганяць: рускі сінонім тлумачыць матывацыю назвы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́таніца ’курыца, якая нясе яйкі ў розных месцах’ (ст.-дар., Жыв. НС). Хутчэй за ўсё, ад пу́таць ’блытаць; уводзіць у зман’, магчыма, на базе пераасэнсаванага пу́тачка ’курачка’, пу́ця ’курыца’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бабо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бобу. Расце, сокам наліваецца бабовае каліва. Бялевіч. Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бабовае зерне і прынесла бабе. З нар. // Прыгатаваны з бобу. Бабовая каша — не голад. З нар.
2. у знач. наз. бабо́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца боб, гарох, лубін і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пу́тачка ’курачка’: патачка, патачка, села прр прр (гавораць, калі хочуць злавіць курыцу (барыс., LKK, 16, 187)). Грынавяцкене і інш. (там жа) звязваюць з літ. pututė ’тс’; Лаўчутэ (Балтизмы, 147) адносіць да слоў, балтыйскае паходжанне якіх недастаткова аргументаванае. Гл. пу́ця ’курыца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Лазну́ха, лозну́ха, лозьн/öxä, лазня ’вялікая чорная балотная птушка лысуха, вадзяная курачка’ (Дразд., ТС), лазнюга ’бугай малы, Ixobrychus minutus L.’ (Інстр. I, Федз.-Долб.), лозяный воўк ’тс’ (Нікан.). Укр. валынск. лознюха ’тс’. Да лаза (гл. Шыла, Совещ. ОЛА (Гомель), 234) шляхам намінацыі (Булахоўскі, Выбр., 3, 273).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чёртов чо́ртаў;
чёртова борода́; см. козлоборо́дник;
чёртова ку́рица зоол. ку́рачка вадзяна́я;
чёртова ры́ба зоол., разг. сом;
чёртово де́рево бот. чо́ртава дрэ́ва;
чёртов па́лец мин. чо́ртаў па́лец;
чёртовы оре́хи бот. вадзяны́я арэ́хі;
◊
чёртова дю́жина чо́ртаў ту́зін.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)