Кура́кі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Кура́кі
Р. Кура́каў
Д. Кура́кам
В. Кура́кі
Т. Кура́камі
М. Кура́ках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ку́рак1, куракі́ ’петлі ў лапцях, куды зацягваліся аборы’ (Сл. паўн.-зах., Касп., Шатал., Нар. сл., Жд. 2). Параўн. польск. kurek у другасным значэнні ’кран’ (= ’што адкрывае і замыкае’). Націск і суфіксацыя сведчаць на карысць польскага ўплыву (параўн. Слаўскі, 3, 400).

Ку́рак2 ’трэска (гнілая)’ (Мат. Гом.). Да курыць (гл.). Параўн. гніць і тлець як сінонімы.

Кура́к ’пеўнік’ (Яўс., Вяр.). Гл. кур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)