купе́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. купе́цкі купе́цкая купе́цкае купе́цкія
Р. купе́цкага купе́цкай
купе́цкае
купе́цкага купе́цкіх
Д. купе́цкаму купе́цкай купе́цкаму купе́цкім
В. купе́цкі (неадуш.)
купе́цкага (адуш.)
купе́цкую купе́цкае купе́цкія (неадуш.)
купе́цкіх (адуш.)
Т. купе́цкім купе́цкай
купе́цкаю
купе́цкім купе́цкімі
М. купе́цкім купе́цкай купе́цкім купе́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

купе́цкі купе́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

купе́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да купца (у 1 знач.), купецтва, належыць ім. Купецкі тавар. Купецкія караблі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купе́ц, -пца́, мн. -пцы́, -пцо́ў, м.

1. Багаты гандляр, уладальнік прыватнага гандлёвага прадпрыемства.

К. першай гільдыі.

2. Пакупнік (разм.).

Знайсці купца на тавар.

|| памянш. ку́пчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.; разм.).

|| павел. купчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, м. (да 1 знач.; разм.).

|| ж. купчы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -чы́х (да 1 знач.).

|| зб. купе́цтва, -а, н. (да 1 знач.).

|| прым. купе́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. сан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

купе́ческий купе́цкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сын, ‑а; мн. сыны, ‑оў; м.

1. Асоба мужчынскага полу ў адносінах да сваіх бацькоў. Было ў .. [Прыборнага] шэсць дачок і ніводнага сына. Шамякін. Тады сыноў рыбак паклікаў: — Дзеці, шукайце лёсу лепшага на свеце. А. Вольскі.

2. звычайна мн. (сыны́, ‑оў). Бліжэйшыя патомкі, маладое пакаленне. І сэрцы не запэцкаюцца ў брудзе — Нам сорамна не будзе за сыноў. Панчанка. І мастакі і скульптары шукаюць Сакрэты рысаў, фарбаў, Каб як найлепш увекавечыць Для будучых сыноў зямлі Магутны воблік Леніна, — Усім цяпер вядомы. Бядуля.

3. (звычайна ў зваротку). Уст. Асоба мужчынскага полу ў адносінах да свайго духоўніка або асобы духоўнага звання. — Ідзі, мой сын, і болей не грашы! — Сказаў архірэй на развітанне і блаславіў музыку ад душы, Не палажыўшы жаднага спагнання. З. Астапенка.

4. (з азначэннем). Уст. Асоба мужчынскага полу, якая належыць да пэўнага грамадскага саслоўя. Купецкі сын.

5. каго-чаго. Кніжн. Чалавек як ураджэнец, жыхар якой‑н. мясцовасці або прадстаўнік якой‑н. нацыянальнасці. Сын стэпаў. □ Партызаны, партызаны, Беларускія сыны! Купала. // Чалавек, кроўна, цесна звязаны з кім‑, чым‑н. Сыны рэвалюцыі. □ Разам з народам волю кавалі Партыі слаўнай сыны. Колас. // Чалавек, на якім адбіліся характэрныя рысы якой‑н. эпохі. Сын свайго часу. □ Сыны вякоў. Эпох і пакаленняў З лучынай смольнай, З дымным ліхтаром Спускаліся ў зямныя сутарэнні Крышыць руду жалезную Кайлом. Верамейчык.

•••

Блудны сын (жарт.) — пра члена сям’і або якога‑н. калектыву, што не падпарадкоўваецца яго волі, парушае яго парадкі (з евангельскай прытчы пра непакорнага сына, які пайшоў з бацькоўскага дому, а пасля бадзяння з раскаяннем вярнуўся да бацькі).

Гадзіцца ў сыны каму гл. гадзіцца ​1.

Сукін (чортаў) сын — ужываецца як лаянкавы выраз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)