ку́мкаць

‘квакаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. ку́мкае ку́мкаюць
Прошлы час
м. ку́мкаў ку́мкалі
ж. ку́мкала
н. ку́мкала
Дзеепрыслоўе
цяп. час ку́мкаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ку́мкаць ’квакаць (пра жаб)’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян., ТС, Сержп. Грам., Сцяшк., Клім., Гарэц., Янк. II, ДАБМ). Укр. кумкати ’тс’, польск. kumkać, kumać, чэш. kunkati, н.-луж. kunkaś, в.-луж. kunkać ’тс’. Параўн. літ. kumúoti ’тс’. Гукапераймальнае (да кум‑кум).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заку́мкаць

‘пачаць кумкаць - квакаць, крычаць, як жаба’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. заку́мкае заку́мкаюць
Прошлы час
м. заку́мкаў заку́мкалі
ж. заку́мкала
н. заку́мкала
Дзеепрыслоўе
прош. час заку́мкаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Курча́цькумкаць’ (Мат. Гом.). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

квакаць, кумкаць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Куміна́ ’вір каля берага, дзе вада заварочвае ў напрамку, супрацьлеглым цячэнню’ (Яшк.). Няясна. Гіпатэтычна можна дапусціць, што першасным значэннем куміна было ’балота’. Тады да кумкаць (гл.), кумаць (польск. kumać) ’выдаваць гукі кум‑кум (пра жаб)’. Параўн. крактаць, ’выдаваць гукі крэ‑крэ (пра жаб)’ і кратавінне ’дрыгва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крумка́ч1 ’воран, груган’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Шн., Сержп. Ск., Сержп. Грам., Федар. VII, Сл. паўн.-зах.). Параўн. крумкач, крункач і літ. krunkōčius ’тс’ (там жа, 2, 530). Балтызм, які ўзыходзіць да літ. kruñkti ’каркаць (пра варон)’. Наўрад ці неабходна разглядаць бел. крумкач, крункач як гібрыднае ўтварэнне (літоўскі корань, беларускі суфікс). Дакладным адпаведнікам бел. крункач з’яўляецца літ. krunkōčius ’воран’. Зразумела, што ўсе прыклады балтыйскай лексічнай інфільтрацыі ўзніклі ва ўмовах білінгвізму. Гл. Грынавецкене і інш. LKK, 16, 180; Лаўчутэ, Балтизмы, 69.

Крумка́ч2 ’жаба’ (Жд. 2, Сл. паўн.-зах.). Крумкач (назва жабы), відаць, узнікла як кантамінаваная форма ад кумкаць (толькі пра жаб) (гл.) і крумкаць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)