Куляшы́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Куляшы́
Р. Куляшо́ў
Д. Куляша́м
В. Куляшы́
Т. Куляша́мі
М. Куляша́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Вярцёл ’завостраная палка, на якой смажыцца сала’ (КТС, А. Куляшоў). Да ве́рцел (гл.). Параўн. ст.-рус. вертелъ (XVII ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́вуж ’наўскапыта, галопам’ (мсцісл., З нар.-сл.), навуш: «бегла навуш» (Куляшоў), у запісах Шымкевіча наводзь «очень быстро, во весь дух» (Грыг.). Няясна, магчыма, звязана з вужлы, вушлы ’шпаркі, жвавы, борзды’; калі зыходзіць з навож, то да вазіць, везці, параўн. рус. науезд уехать, наудёр удрать, наулёт лететь і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удво́х, прысл.

Абл. Удвух. Вось адбіта мяжа ўся — Аглядаем удвох. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глушцо́ў, ‑ова.

Які належыць глушцу. Глушцова такаванне. □ Глушцовым пер’ем тут І мох І ліст прапах. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камбе́давец, ‑даўца, м.

Член камітэта беднаты. Упершыню з’яднаным гуртам Мы з камбедаўцамі вырашылі стварыць калгас. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дранку́ля, ‑і, ж.

Круглая свінцовая паляўнічая куля. У стрэльбы свае забіваюць Дранкулі, каб звера глушыць. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тысячаго́дні, ‑яя, ‑яе.

Тое, што і тысячагадовы. Тысячагоднія вашы [астраномаў] намеры Спраўдзяцца некалі не на паперы. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арахо́ўнік, ‑у, м.

Тое, што і арэшнік. На кручах арахоўнік рос І трос на кручы росы. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бескары́сна,

1. Прысл. да бескарысны.

2. у знач. вык. Дарэмна, дарма. Бескарысна пра гібель пісаць на пергаменце. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)