культу́рны, -ая, -ае.

1. гл. культура.

2. Які знаходзіцца на высокім узроўні культуры.

Культурнае грамадства.

Культурная гаспадарка.

3. Які звязаны з пашырэннем культуры, асветы.

Весці культурную работу.

4. Вырашчаны чалавекам, не дзікарослы.

Культурныя расліны.

Культурны слой зямлі — слой зямлі, які ўтвараецца з арганічных і іншых рэшткаў на месцах пасяленняў чалавека.

|| наз. культу́рнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

культу́рны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. культу́рны культу́рная культу́рнае культу́рныя
Р. культу́рнага культу́рнай
культу́рнае
культу́рнага культу́рных
Д. культу́рнаму культу́рнай культу́рнаму культу́рным
В. культу́рны (неадуш.)
культу́рнага (адуш.)
культу́рную культу́рнае культу́рныя (неадуш.)
культу́рных (адуш.)
Т. культу́рным культу́рнай
культу́рнаю
культу́рным культу́рнымі
М. культу́рным культу́рнай культу́рным культу́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

культу́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. культу́рны культу́рная культу́рнае культу́рныя
Р. культу́рнага культу́рнай
культу́рнае
культу́рнага культу́рных
Д. культу́рнаму культу́рнай культу́рнаму культу́рным
В. культу́рны (неадуш.)
культу́рнага (адуш.)
культу́рную культу́рнае культу́рныя (неадуш.)
культу́рных (адуш.)
Т. культу́рным культу́рнай
культу́рнаю
культу́рным культу́рнымі
М. культу́рным культу́рнай культу́рным культу́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

культу́рны в разн. знач. культу́рный;

~ная рэвалю́цыя — культу́рная револю́ция;

к. чалаве́к — культу́рный челове́к;

~ныя на́выкі — культу́рные на́выки;

~ная камі́сія — культу́рная коми́ссия;

~ныя раслі́ны — культу́рные расте́ния;

к. слой зямлі́ — культу́рный слой земли́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

культу́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да культуры (у 1, 2 і 3 знач.). Культурныя сувязі паміж народамі. Культурны ўзровень насельніцтва.

2. Які стаіць на высокім узроўні культуры. Культурнае асяроддзе. Культурная гаспадарка. // Які мае пэўныя навыкі паводзін у грамадстве. Культурны чалавек. Культурны чытач.

3. Тое, што і культурна-асветны. Весці культурную работу.

4. Які разводзіцца, вырошчваецца (пра расліны); проціл. дзікі, дзікарослы. Культурныя ягады. Культурныя віды злакавых раслін. // Які апрацоўваецца (пра глебу, зямлю). Культурны луг.

•••

Культурны слой зямлі гл. слой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

культу́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

1. толькі адз. Сукупнасць дасягненняў чалавецтва ў вытворчым, грамадскім і духоўным жыцці.

Гісторыя культуры.

Матэрыяльная к.

Духоўная к.

2. толькі адз. Адукаванасць, культурнасць, выхаванасць.

Грамадства высокай культуры.

3. толькі адз. Ступень, узровень развіцця якой-н. сферы чалавечай дзейнасці.

К. земляробства.

К. вытворчасці.

К. мовы.

4. Сфера чалавечай дзейнасці, звязаная з мастацтвам, асветнай дзейнасцю і пад.

Работнікі культуры.

Дом культуры.

5. толькі адз. Развядзенне, вырошчванне якой-н. расліны; культываванне.

К. лёну.

К. бульбы.

6. звычайна мн. Віды раслін, якія разводзяцца, вырошчваюцца.

Тэхнічныя культуры.

Зерневыя культуры.

7. Мікраарганізмы, вырашчаныя ў лабараторных умовах у пажыўным асяроддзі (спец.).

К. стрэптакокаў.

|| прым. культу́рны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Культурныя традыцыі народа.

К. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сацыя́льна-культу́рны социа́льно-культу́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

духоўна-культурны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. духоўна-культурны духоўна-культурная духоўна-культурнае духоўна-культурныя
Р. духоўна-культурнага духоўна-культурнай
духоўна-культурнае
духоўна-культурнага духоўна-культурных
Д. духоўна-культурнаму духоўна-культурнай духоўна-культурнаму духоўна-культурным
В. духоўна-культурны
духоўна-культурнага
духоўна-культурную духоўна-культурнае духоўна-культурныя
Т. духоўна-культурным духоўна-культурнай
духоўна-культурнаю
духоўна-культурным духоўна-культурнымі
М. духоўна-культурным духоўна-культурнай духоўна-культурным духоўна-культурных

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гандлёва-культу́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гандлёва-культу́рны гандлёва-культу́рная гандлёва-культу́рнае гандлёва-культу́рныя
Р. гандлёва-культу́рнага гандлёва-культу́рнай
гандлёва-культу́рнае
гандлёва-культу́рнага гандлёва-культу́рных
Д. гандлёва-культу́рнаму гандлёва-культу́рнай гандлёва-культу́рнаму гандлёва-культу́рным
В. гандлёва-культу́рны (неадуш.)
гандлёва-культу́рнага (адуш.)
гандлёва-культу́рную гандлёва-культу́рнае гандлёва-культу́рныя (неадуш.)
гандлёва-культу́рных (адуш.)
Т. гандлёва-культу́рным гандлёва-культу́рнай
гандлёва-культу́рнаю
гандлёва-культу́рным гандлёва-культу́рнымі
М. гандлёва-культу́рным гандлёва-культу́рнай гандлёва-культу́рным гандлёва-культу́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гаспада́рча-культу́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гаспада́рча-культу́рны гаспада́рча-культу́рная гаспада́рча-культу́рнае гаспада́рча-культу́рныя
Р. гаспада́рча-культу́рнага гаспада́рча-культу́рнай
гаспада́рча-культу́рнае
гаспада́рча-культу́рнага гаспада́рча-культу́рных
Д. гаспада́рча-культу́рнаму гаспада́рча-культу́рнай гаспада́рча-культу́рнаму гаспада́рча-культу́рным
В. гаспада́рча-культу́рны (неадуш.)
гаспада́рча-культу́рнага (адуш.)
гаспада́рча-культу́рную гаспада́рча-культу́рнае гаспада́рча-культу́рныя (неадуш.)
гаспада́рча-культу́рных (адуш.)
Т. гаспада́рча-культу́рным гаспада́рча-культу́рнай
гаспада́рча-культу́рнаю
гаспада́рча-культу́рным гаспада́рча-культу́рнымі
М. гаспада́рча-культу́рным гаспада́рча-культу́рнай гаспада́рча-культу́рным гаспада́рча-культу́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)