кулачо́к

‘памянш. да кулак’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кулачо́к кулачкі́
Р. кулачка́ кулачко́ў
Д. кулачку́ кулачка́м
В. кулачо́к кулачкі́
Т. кулачко́м кулачка́мі
М. кулачку́ кулачка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кулачо́к

‘незаможны, дробны кулак’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кулачо́к кулачкі́
Р. кулачка́ кулачко́ў
Д. кулачку́ кулачка́м
В. кулачка́ кулачко́ў
Т. кулачко́м кулачка́мі
М. кулачку́ кулачка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кулачо́к I, -чка́ м.

1. уменьш.-ласк. кулачо́к;

2. тех. кулачо́к, кула́к

кулачо́к II, -чка́ м., уменьш., ирон. кулачо́к; см. кула́к II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кулачо́кII техн. кулачо́к, -чка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кулачо́кI уменьш. кулачо́к, -чка́ м.; см. кула́кI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кулачо́к 1, ‑чка, м.

1. Памянш.-ласк. да кулак ​1 (у 1 знач.).

2. Тое, што і кулак ​1 (у 3 знач.).

кулачо́к 2, ‑чка, м.

Незаможны, дробны кулак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кула́к¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Кісць рукі з прыгнутымі к далоні пальцамі.

2. перан. Сканцэнтраваныя ў адным месцы ваенныя ўзброеныя сілы для рашаючага ўдару.

Сабраць полк у к.

|| памянш. кулачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. кула́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. бой.

Кулачнае права — панаванне насілля, грубай сілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Каршо́чаккулачок’ (Нас. Бел. песни), да корх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камітэ́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камітэта, належыць яму. Спрытны кулачок у свой час паставіў быў справу, што на яго працавалі і камітэцкія ветракі і цагельня. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пышнавало́сы, ‑ая, ‑ае.

З пышнымі валасамі. З кабіны крана высунулася пышнавалосая галава, бліснулі вялікія сінявыя вочы, потым паказаўся сцяты кулачок. Хадкевіч. Пышнавалосая, рослая афіцыянтка сваім з’яўленнем на нейкі момант прымірыла ўсіх за сталом. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)