ку́кішкі, -шак.

У выразах: на кукішках (сядзець), на кукішкі (сесці) — сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́кішкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. ку́кішкі
Р. ку́кішкаў
Д. ку́кішкам
В. ку́кішкі
Т. ку́кішкамі
М. ку́кішках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ку́кішкі: сядзе́ць на ~ках сиде́ть на ко́рточках

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́кішкі,

У выразах: а) на кукішках — сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сядзець і пад.). Чалавек дваццаць маладых байцоў сядзелі на кукішках наўкол агню. Сяргейчык; б) на кукішкі — згінаючы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сесці, прысесці і пад.). Вера прысела на кукішкі, прымасціла між каленяў даёнку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́кішкі: на кукішках ’сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сядзець)’ (ТСБМ). Гл. кука2 і кукіш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́рточки / на ко́рточки на ку́кішкі;

на ко́рточках на ку́кішках.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кара́чкі,

У выразах: на карачкі; на карачках — а) на абедзве рукі і нагі; на абедзвюх руках і нагах. Шкірман, вырываючыся з рук Касарэвіча, б’е яго нагой у жывот. Той становіцца на карачкі і, не могучы ўстаць, садзіцца. Навуменка. Гвація выкуліўся з лінейкі і на карачках папоўз прэч. Самуйлёнак; б) тое, што і на кукішкі, на кукішках (гл. кукішкі). [Рыбак] прысеў на карачкі і ўтаропіўся на паплавок. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; -ся́дзь; зак.

1. Сагнуўшы калені, апусціцца.

П. на кукішкі.

Аж прысеў ад нечаканасці.

2. Сесці (на нядоўгі час).

П. адпачыць.

|| незак. прыса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.) і прысяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.); наз. прысяда́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ко́кашкі: на кокашках ’на кукішках’ (Федар. рук.). Гл. кукішкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ка̀кешы, кокешы ’калені’ (Федар. Рук.). У тэксце: «Торяна на печэ кокешы задзерла». Дакладных адпаведнікаў быццам бы няма (калі дэфініцыя правільная). Думаецца, тут мясцовае ўтварэнне ад паліморфнай формы лексемы са значэннем ’кукішкі’. Бліжэйшай роднаснай формай (і тэрытарыяльна блізкай) з’яўляецца воран. какошкі, маст. кокашки, кокашы, дзятл. кокішкі. Тут семантычны пераход кукішкі > калені, які цяжка вытлумачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)