ку́дзер, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Кучаравая пасма валасоў; локан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́дзер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ку́дзер ку́дзеры
Р. ку́дзера ку́дзераў
Д. ку́дзеру ку́дзерам
В. ку́дзер ку́дзеры
Т. ку́дзерам ку́дзерамі
М. ку́дзеры ку́дзерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ку́дзер м., разг. ло́кон

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́дзер, ‑а, м.

Разм. Кучаравая пасма валасоў; локан. Малое кранула залацістыя кудзеры, правяло пальцам па ямачках на шчоках і весела ўсклікнула. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кудзе́р ’курчавая пасма валасоў’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Укр. кудер, рус. кудерь, балг. къдръ, серб.-харв. кудар, славен. kǫ́der, польск. kędzior, в.-луж. kudźeŕ ’тс’, прасл. kǫderъ (Бернекер, 1, 598). Праславянская інавацыя ад невядомай першаснай формы. Параўн. кудзеля (гл.).

Ку́дзер ’гуляўнік лёзеліеў, Sisymbrium loeselii L.’ (Кіс.). Да кудзер (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ло́кон м. ку́дзер, -ра м., ло́кан, -на м., па́сма, -мы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кудраве́ц1 ’аксамітка’ (Ян.). Да кудзер (гл.).

Кудраве́ц2 ’сорт ільну’ (Влад.). Да кудзер (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́дры ’кучары’ (Яруш., Бяльк.). Да кудзер (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кудэ́ркаць ’забаўляць’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, да кудзер (гл.). Зыходная форма, тады *кудзеркаць ’цягаць за валасы’ — дзеяслоў з суфіксацыяй на ‑ка‑ (SP, 1, 49–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́чары ’кучаравыя або завітыя валасы’ (ТСБМ, ТС). Укр. кучери, рус. кучери ’тс’. Параўн. чэш. kučera, славац. kučeraкудзер’. Супастаўленне з кука (гл.) і лат. kauka ’чуб’ непераканаўчае (параўн. Бернекер, 637; Траўтман, 121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)