куба́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. куба́р куба́ры
Р. куба́ра куба́раў
Д. куба́ру куба́рам
В. куба́р куба́ры
Т. куба́рам куба́рамі
М. куба́ры куба́рах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Куба́р1 ’плеценая невялікая карзінка’ (Сцяшк. Сл., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.). Параўн. кубар2. Тут наглядаецца семантычная сувязь назваў глінянай пасуды і пляцення. Гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 244.

Куба́р2 ’гліняны збан’ (Касп.). Да кубар1 (гл.) і куб2.

Куба́р3 ’хабар’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Яруш.). Да кубар2. Паралелізм у значэннях ’збан’ і ’хабар’ відавочны таксама ў іншых прыкладах. Параўн. польск. kuban ’хабар’ і рус. кубан ’збан’. У кубар не выключана кантамінацыя *кубан і хабар. Гл. Слаўскі, 3, 294.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куба́рка ’коўш’ (Жд. 3), ’скрыначка для дробязных рэчаў’ (Сцяшк., З нар. сл.). Да кубар1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́барам ’імкліва, кулем’ (Сцяшк. Сл.). Да *кубар ’ваўчок’. Параўн. рус. кубарь ’тс’ і кубарем ’кулём’ (Фасмер, 2, 395).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куба́рыкі ’панікніца, Geum rivale L.’ (Касп.). Да кубар1. Параўн. сінанімічную назву панікніцы: кубачкі, гарлачоўка (< гарлач ’збан’) (Кіс., 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кубаркі́ ’зараснікі бабоўніку або капытніку’ (Яшк.). Назва расліны бабоўнік адпавядае форме яе плода (каробачка) (БелСЭ, 2, 38). Гл. кубар1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)