ку́б

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ку́б кубы́
Р. ку́ба кубо́ў
Д. ку́бу куба́м
В. ку́б кубы́
Т. ку́бам куба́мі
М. ку́бе куба́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

куб², -а, мн. кубы́, -о́ў, м.

Пасудзіна цыліндрычнай формы для перагонкі або кіпячэння вадкасці; тытан.

Перагонны к.

|| прым. кубавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куб I м., в разн. знач. куб;

узво́дзіць у к. — возводи́ть в куб;

начарці́ць к. — начерти́ть куб;

к. дроўкуб дров

куб II м. (сосуд) куб;

пераго́нны к. — перего́нный куб

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куб¹, -а, мн. кубы́, -о́ў, м.

1. Геаметрычнае цела — правільны шасціграннік, усе грані якога квадраты.

2. У матэматыцы: здабытак ад множання якога-н. ліку на самога сябе двойчы, трэцяя ступень ліку.

Восем — гэта к. двух.

3. Кубічны метр як мера аб’ёму (разм.).

К. дроў.

|| памянш. ку́бік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. кубі́чны, -ая, -ае.

К. будынак.

К. корань.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кубII (сосуд) куб, род. ку́ба м.;

перего́нный куб пераго́нны куб.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кубI в разн. знач. куб, род. ку́ба м.;

возводи́ть в куб мат. узво́дзіць у куб;

в кубе мат. у ку́бе;

куб дров куб дроў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кубIII бот. куб, род. ку́бу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куб 1, ‑а; мн. кубы, ‑оў; м.

1. Геаметрычнае цела — правільны шасціграннік, усе грані якога квадраты. Начарціць куб. // Пра што‑н. з формай, выглядам такога шматгранніка. Бетонны куб.

2. Здабытак ад множання якога‑н. ліку самога на сябе два разы; трэцяя ступень ліку.

3. Разм. Кубічны метр. Куб дроў.

[Грэч. kybos.]

куб 2, ‑а; мн. кубы, ‑оў; м.

Пасудзіна цыліндрычнай формы для перагонкі або кіпячэння вадкасці; тытан ​3. То яе бачым са шчоткаю ля падлогі, то з мокраю анучаю ля акон, то ля вялізнага куба, дзе гатавалася вада для студэнтаў. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Куб1 ’геаметрычнае цела’ (ТСБМ). Запазычанне праз рускую мову з нямецкай або непасрэдна з лацінскай (ням. Kubus, лац. cubus) (Шанскі, 2, 8, 427).

Куб2 ’пасудзіна цыліндрычнай формы’ (ТСБМ). Укр. куб, рус. куб ’тс’, ст.-рус. кубъ ’кубак’, н.-луж. kub ’кубак’. Фактычна, апрача ніжнелужыцкіх форм, толькі ўсходнеславянскае. Індаеўрапейскія паралелі: ст.-грэч. κύμβος ’келіх, кубак’, ст.-інд. kumbháḥ ’гаршчок, збанок’. Формы сведчаць аб насавым гуку ў корані. Таму, калі лічыць славянскія лексемы спрадвечнымі, трэба рэканструяваць прасл. kǫbъ. Альтэрнацыя ǫ/u ў даным выпадку малаверагодная (параўн. Слаўскі, SO, 18, 261). Гл. Махэк₂, 243–244.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кубі́чны гл. куб¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)