марганцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (разм.).

Крышталі марганцавакіслага калію, а таксама раствор гэтых крышталёў, які выкарыстоўваецца як сродак дэзынфекцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыштале... (а таксама крышталя...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да крышталёў, напр.: крышталепадобны, крышталегідрат, крышталекераміка, крышталеўтварэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крышта́ль

‘цвёрдае цела ў форме мнагагранніка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. крышта́ль крышталі́
Р. крышталя́ крышталёў
Д. крышталю́ крышталя́м
В. крышта́ль крышталі́
Т. крышталём крышталя́мі
М. крышталі́ крышталя́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тэксту́ра, -ы, ж. (спец.).

Асаблівасці будовы цвёрдага рэчыва, абумоўленыя характарам размяшчэння яго састаўных частак (крышталёў, зерняў, слаёў і пад.).

Т. горных парод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крышталі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крышталя. Крышталічная будова. Крышталічны стан рэчыва. // Які складаецца з крышталёў. Крышталічная парода. Крышталічны сланец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)