кручо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кручо́к кручкі́
Р. кручка́ кручко́ў
Д. кручку́ кручка́м
В. кручо́к кручкі́
Т. кручко́м кручка́мі
М. кручку́ кручка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кручо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. Металічнае прыстасаванне з загібам на адным канцы для розных мэт.

Дзвярны к.

Рыбалоўны к.

2. Росчырк, завіток на пісьме.

Пісаць з кручкамі.

3. перан. Прыдзірка, зачэпка да каго-н. (разм.).

4. Тое, што і кручкатвор (неадабр.).

5. Мера гарэлкі, роўная 250 г (уст.).

|| прым. кручко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і кручо́чны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кручо́к, -чка́ м.

1. крюк, крючо́к;

2. разг. заце́пка ж., приди́рка ж.;

3. крючо́к, закорю́чка ж.;

піса́ць з ~чка́мі — писа́ть с крючка́ми (с закорю́чками);

4. (вина) четверти́нка;

канцыля́рскі к. — канцеля́рский крючо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кручо́к, ‑чка, м.

1. Памянш. да крук (у 1–4 знач.); невялікі крук. Павесіць паліто на кручок.

2. Прыстасаванне рознай формы з загібам на адным канцы, якое служыць для зачэплівання чаго‑н. Вязальны кручок. Рыбалоўны кручок. // Прыстасаванне для віцця вяровак. Я прынёс з сяней пакулле, дастаў кручкі, пачаў віць лейцы. Асіпенка.

3. Росчырк, завіток на пісьме. Стаўшы на лаве, Ніна вымае з-за іконы сшытак, які хавае туды ад Толіка. Садзіцца за сталом і пачынае крэмзаць свае кручкі і кружочкі. Брыль.

4. перан. Разм. Зачэпка, прыдзірка да каго‑н. [Гарбулёў] стараўся збянтэжыць Саламона рознымі спосабамі, скампраметаваць яго перад людзьмі. На гэта ў Гарбулёва было шмат кручкоў: Саламон кепска [вало]дае расійскай мовай. Не ведае матэматыкі. Не ведае такту. Бядуля.

5. Неадабр. Тое, што і кручкатвор.

6. Уст. Мера гарэлкі, роўная 250 г. Лабановіч цішком паслаў бабку Параску ў манапольку па кручок гарэлкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кручо́к1 ’чарка на 50 г’ (Нас., Нік. Очерки, Сержп. Пр.), ’бутэлька мерай у 1/8 л’ (Жыв. сл.), ’мера вадкасці ў 250 г’ (ТСБМ, Жд., Сл. паўн.-зах.), ’бутэлечка ёмкасцю 100 г’ (З нар. сл., Шатал., Сцяшк., Шат., Мат. Гом.). Да крук < круг ’збан’ (гл. круг4).

Кручо́к2 ’паварот ракі’ (Яшк.). Да круч (гл.).

Кручо́к3 ’разнавіднасць авадня ці сляпня’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. крук6.

Кручо́к4 ’зародкавы расток’ (Яшк.). Да крук1 (гл.).

Кручо́к5 ’прылада, якой кідаюць ніткі ў бёрда’ (Маш., Нар. сл., Жыв. сл.). Гл. крук1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шыдэ́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м. (разм.).

Кручок для вязання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загагу́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж. (разм.).

Мудрагелісты загіб, кручок.

Пісаць з загагулінамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аплі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Металічны кручок для зашпільвання адзення.

|| прым. апліко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаплі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Кручок для зашпільвання вопраткі; аплік.

Зашпіліць г.

|| прым. гапліко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спускавы́ спусково́й;

с. кручо́к — спусково́й крючо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)