кругло́віна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кругло́віна кругло́віны
Р. кругло́віны кругло́він
Д. кругло́віне кругло́вінам
В. кругло́віну кругло́віны
Т. кругло́вінай
кругло́вінаю
кругло́вінамі
М. кругло́віне кругло́вінах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кругло́віна,

гл. круглавіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круглаві́на і кругло́віна, ‑ы, ж.

Акруглы ўчастак, які вылучаецца чым‑н. на агульным фоне. Жыта абівалі на полі. Даніла Іванёнак выкасіў круглавіну на пожні, дзяўчаты падчысцілі яе рыдлёўкамі — ток быў гатовы. Асіпенка. Мы збіраліся ў лес. Дакладней, на балота Узмутнае, дзе бацька нагледзеў ладную кругловіну асакі. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лашча́віна ’лагчына’ (Касп.; брасл., Сл. паўн.-зах.). Укр. лощовино ’тс’. Утворана ад лажок (< лог) і суф. ‑авін‑а (як кругловіна, чыставік). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)