кругло́віна
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кругло́віна |
кругло́віны |
| Р. |
кругло́віны |
кругло́він |
| Д. |
кругло́віне |
кругло́вінам |
| В. |
кругло́віну |
кругло́віны |
| Т. |
кругло́вінай кругло́вінаю |
кругло́вінамі |
| М. |
кругло́віне |
кругло́вінах |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кругло́віна,
гл. круглавіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
круглаві́на і кругло́віна, ‑ы, ж.
Акруглы ўчастак, які вылучаецца чым‑н. на агульным фоне. Жыта абівалі на полі. Даніла Іванёнак выкасіў круглавіну на пожні, дзяўчаты падчысцілі яе рыдлёўкамі — ток быў гатовы. Асіпенка. Мы збіраліся ў лес. Дакладней, на балота Узмутнае, дзе бацька нагледзеў ладную кругловіну асакі. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кругло́віна
1. Залітая вадой упадзіна сярод поля, лугу (Слаўг.).
2. Невялікае круглай формы балотца (Слаўг.).
3. Поле або сенажаць блюдападобнай формы (Мсцісл., Слаўг.). Тое ж круглаві́на (Мсцісл., Слаўг.).
4. Невялікае месца, занятае адным відам расліннасці, ягадніку; чыстае месца; грыбное месца (Слаўг.).
□ ур. Кругловіна (балотца на полі) каля в. Папоўка Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
◎ Лашча́віна ’лагчына’ (Касп.; брасл., Сл. паўн.-зах.). Укр. лощовино ’тс’. Утворана ад лажок (< лог) і суф. ‑авін‑а (як кругловіна, чыставік). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 119.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)