кро́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. кро́п
Р. кро́пу
Д. кро́пу
В. кро́п
Т. кро́пам
М. кро́пе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кроп, -у, м.

Аднагадовая агародная травяністая расліна сямейства парасонавых з вострым прыемным пахам; ужыв. як прыправа да ежы.

|| прым. кро́павы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кроп (род. кро́пу) м., бот. укро́п

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кроп, ‑у, м.

Аднагадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з вострым прыемным пахам (ужываецца як прыправа да ежы). У садзе — гарачыня, асабліва ў абед. Пахне кропам, агуркамі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кроп1 ’аднагадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з вострым прыемным пахам, Anethum L.’ (ТСБМ, Сцяшк., Кіс., Сержп. Грам., Жыв. сл., ТС, Сл. паўн.-зах., Касп.). Укр. кріп, рус. укроп ’тс’. Паралелі з іншых славянскіх моў узыходзяць да формы *koprъ ст.-слав. копръ. балг. копър, серб.-харв. ко̏пар, славен. kóper, польск. koper, чэш. kopr, славац. kôpor, н.-луж. kopr. Існуе думка аб тым, што koprъ < kropъ якое азначала ’кіпень, вар’, ад крапіць (гл. кроп2) (Слаўскі, 2, 455).

Кроп2 ’вар’ (ТС). Гл. крапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

укро́п бот. кроп, род. кро́пу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вукро́п ’кіпень, вар’ (Бяльк.). Гл. укро́п, кроп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кмен ’травяністая расліна сямейства парасонавых’, ’пахучае насенне гэтай расліны, Carum Carvi L.’ (ТСБМ, Кіс., Сцяшк.), ’кроп’ (З нар. сл.). Гл. кмін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Невялікая кадзь; кадушка. Дубовы ліст, і хрэн, і кроп кладуць з гуркамі ў кадкі. Вялюгін. І [Маці] лічыць дні, Каб хутчэй дачакацца, Хлебны квас прыгатуе ў ліпавай кадцы. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лёк, ‑у, м.

Селядзечны расол. У краме .. [дзед] часта браў лёк ад селядцоў, а мы, унукі яго, з велізарнай асалодай мачалі хлеб у гэтую салёную жыжку. Астрэйка. І смагне селядзец у лёку, І ў лютай пары млее кроп. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)