крапі́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крапі́ўны крапі́ўная крапі́ўнае крапі́ўныя
Р. крапі́ўнага крапі́ўнай
крапі́ўнае
крапі́ўнага крапі́ўных
Д. крапі́ўнаму крапі́ўнай крапі́ўнаму крапі́ўным
В. крапі́ўны (неадуш.)
крапі́ўнага (адуш.)
крапі́ўную крапі́ўнае крапі́ўныя (неадуш.)
крапі́ўных (адуш.)
Т. крапі́ўным крапі́ўнай
крапі́ўнаю
крапі́ўным крапі́ўнымі
М. крапі́ўным крапі́ўнай крапі́ўным крапі́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крапі́ўны крапи́вный;

~ная ліхама́нка — крапи́вная лихора́дка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крапі́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да крапівы. Крапіўныя зараснікі. // Прыгатаваны з крапівы; з крапівой. Крапіўнае варыва.

2. у знач. наз. крапі́ўныя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога належаць крапіва, рамі і інш.

•••

Крапіўная ліхаманка гл. ліхаманка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крапіва́, -ы́, ж.

Травяністая расліна сямейства крапіўных з тонкімі пякучымі валаскамі на сцябле і лісці.

Нарваць крапівы.

|| прым. крапі́ўны, -ая, -ае.

Крапіўная ліхаманка — тое, што і крапіўніца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крапи́вный бот. крапі́ўны;

крапи́вная лихора́дка мед. крапі́ўная ліхама́нка;

крапи́вное се́мя ирон., уст. чо́ртава насе́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крапіва́ ’травяністая расліна сямейства крапіўных’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Жд. 2, Кіс., Нар. лекс., Жыв. сл., Сержп. Грам., Янк. II, Яруш., Др.-Падб., Сцяшк.). Укр. кропива, рус. кропива, ст.-рус. кропива ’тс’, балг. коприва, серб.-харв. ко̀прива, славен. kopríva ’тс’, польск. pokrzywa, чэш. kopřiva, славац. koprva, в.-луж. kopřiwa, н.-луж. kopśiwa, палаб. küöpreiva ’тс’. Прасл. kopriva не мае надзейнай этымалогіі. Перш за ўсё нельга не адзначыць падобнасць словаўтваральнай структуры славянскай лексемы да італійскай. Таму трэба думаць аб магчымасці адпаведнай крыніцы. У якасці вельмі асцярожнай гіпотэзы можна дапусціць італійскую крыніцу: *kapr‑īva. Каранёвая частка гэтай рэканструяванай формы ўзыходзіць да назвы казы (лац. capra ’каза’). Тады гэта «казіная трава» (параўн. казіна ’дзікая трава, неўрадлівая, забалочаная сенажаць, дзе расце вельмі жорсткая, дзікая трава (пустазелле)’ або ў адпаведнасці з іншай матывацыяй ’едкая’). Параўн. сінонім да казлы, казлякіказялец едкі і сінонім да крапіважыгучка, жгучка. Згодна з традыцыйнай версіяй, да koprъ ’кроп’ (Младенов, РФВ, 68, 384–386). Семантычнае тлумачэнне тут таксама ненадзейнае (у адпаведнасці з моцным пахам крапівы). Да таго ж сербскахарвацкі прыметнік koprivкрапіўны’ нельга разглядаць як вытворны з суфіксам ‑iv, паколькі ён не мае значэння ’кропны’. Гэта прыметнік з ётавай суфіксацыяй (параўн. рус. крапивь). Іншыя этымалогіі яшчэ менш надзейныя. Махэк (ZfSIPh, 17, 261) звязвае *kropiva (яго рэканструкцыя) з kropiti, паколькі крапіву залівалі варам перад скормліваннем жывёле. З апошняй літаратуры гл. Хінце LISL, А, 19/2, 170–171.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пране́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. пранёс, ‑несла і ‑нясла, ‑несла і ‑нясло; заг. пранясі; зак., каго-што.

1. Прайсці з ношай якую‑н. адлегласць ці які‑н. час. Праўда, Аўдоцця разы два хацела сама пранесці малое, але Каця толькі дзякавала і прасіла не клапаціцца. Гаўрылкін.

2. Несучы каго‑, што‑н., прайсці міма каго‑, чаго‑н. Пранесці сцягі міма трыбуны. // Несучы, прасунуць праз што‑н. вузкае; даставіць куды‑н. Пранесці стол праз дзверы. // Разм. Таемна, непрыкметна несучы што‑н., даставіць яго куды‑н. Млынар кідае скарынку ў вялікі крапіўны мех, але тут, на складзе, апетыт яго разгараецца. Столькі тут усяго! — Калі можна, дарагі, то я яшчэ пару баначак фарбы прыхвачу. Аканіцы зусім аблезлі. Пранясу — ні адзін чорт не ўбачыць. Навуменка. // перан. Захаваць, зберагчы (пачуцці, думкі і пад.) на працягу доўгага часу. Неба, зоры беларускія І людзей тваіх красу Я на фронце поплеч з рускімі, Нібы песню, пранясу. Астрэйка. Маці, маці!.. Вобраз твой я пранясу ў сваім сэрцы праз усё жыццё, пакуль буду магчы дыхаць. Ермаловіч.

3. Хутка правезці, прамчаць, пракаціць каго‑, што‑н. Коні пранеслі нас па вуліцы.

4. Перамясціць, прымусіць прайсці міма. Вецер пранёс хмару. // перан.; безас. Прайсці, мінуць (пра бяду, небяспеку і пад.). Чуб з палёгкай уздыхнуў — пранесла. Шамякін.

5. безас. Разм. Праслабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)