кпі́ны, кпін і -аў.

Злыя жарты з каго-, чаго-н.

|| прым. кпі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кпі́ны

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. кпі́ны
Р. кпі́н
Д. кпі́нам
В. кпі́ны
Т. кпі́намі
М. кпі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кпі́ны, -н и -наў (з каго, чаго) ед. нет насме́шка ж. (над кем, чем), издева́тельство ср. (над кем, чем), зла́я шу́тка (над кем, чем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кпі́ны, кпін; адз. няма.

Злыя, абразлівыя жарты, насмешкі над кім‑, чым‑н. Платон Астапавіч ведаў характар сваёй дачкі: яшчэ дзяўчынкай яна не раз сваімі кпінамі і крытыкай выводзіла яго з цярп[ення]. Шамякін. І смех там быў, былі і жарты, І кпіны едкія, і злосць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарка́зм, -у, м. (кніжн.).

З’едлівая, вострая, злосная насмешка, кпіны; кплівая заўвага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́пікі, -аў (разм.).

Насміханне, кпіны.

Кепікі строіць (разм.) — насміхацца з каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кпі́ць, кплю, кпіш, кпіць; кпім, кпіце́, кпяць; незак., з каго-чаго і без дап.

Строіць кпіны, насміхацца.

Нельга к. з чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кплі́вы, -ая, -ае.

1. Які любіць насміхацца з іншых, схільны да кпін.

Кплівая суседка.

2. Які заключае ў сабе кпіны, насмешку.

К. тон.

К. выраз твару.

|| наз. кплі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пі́нкікпіны’ (гродз., Жыв. НС). З кпінкі < кпіны < кпіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысміхаствава́ць (пры́сьміхаствуваць) ’кпіць’, прысьміхаўство́кпіны, высмейванне’ (Бяльк.). Рус. смал. просмехавство́, просмеха́тельствокпіны, высмейванне’, укр. присмі́хуватися ’пасмейвацца час ад часу’. Ад *прасмяхаства < *прасмяхаць, параўн. рус. дыял. просмехать ’высмейваць, кпіць’. Гл. смех.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)