ко́панка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Выкапаны штучны вадаём, запоўнены вадой; сажалка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ко́панка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ко́панка |
ко́панкі |
| Р. |
ко́панкі |
ко́панак |
| Д. |
ко́панцы |
ко́панкам |
| В. |
ко́панку |
ко́панкі |
| Т. |
ко́панкай ко́панкаю |
ко́панкамі |
| М. |
ко́панцы |
ко́панках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ко́панка ж. небольшо́й иску́сственный водоём; пруд м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́панка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Шырокая выкапаная яма, запоўненая вадой; кар’ер, сажалка. [Жабы] увечары спраўлялі хоры па брудных копанках, там, дзе некалі выбралі торф. Грамовіч. Раманюк выганяе гусей у правулак, нават зрабіў для іх копанку. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ко́панка ’кар’ер, сажалка’ (ТСБМ, Шат., Нар. лекс., ТС, Сл. паўн.-зах., Яшк.). Гл. капаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ко́панкі ’драўляныя начоўкі’ (Сцяшк. Сл.). Да копанка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́пань 1 ’копанка’ (Яшк., Сл. паўн.-зах., Яўс., Мат. Маг.). Гл. капаць.
Ко́пань 2 ’тарфянік’ (Сцяшк. Сл.). Да капаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Капа́нька ’карыта’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Паўн.-польск. kopań. ст.-польск. kopania, kopańka ’ночвы’, ’начынне, выдзеўбанае з дрэва’; н.-луж. kopanką ’ночвы’, ’выдзеўбаныя паўкруглыя дошкі на вільчыку’, kopanki ’вільчык’, славен. kopanja ’карыта, ночвы’, серб.-харв. копанка, славон. копан > , чакаўск. kopanja, макед. копана, kupóńa, копан ’карыта’, ’шырокая, выдзеўбаная з дрэва пасудзіна’, балг. копиня, копанка, копань ’тс’. Прасл. корань. kopanja, корапъка < z kopati ’рыць, выдзёўбваць’, ’капаць’ (Слаўскі, 2, 452–453; Фасмер, 2, 317; БЕР, 2, 609).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сажалка / выкапаная: копанка; капаніца, копань, садок, стаў, ставок (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
◎ Прэ́ціль iprėcil) ’прыяцель, сябра’, prėcilka ’сяброўка, копанка’ (Варл.). Фанетычна адаптаванае прыяцель (гл.), прыяцелька ’сяброўка’. Аднак звяртае на сябе ўвагу фармальнае супадзенне з в.-луж. precel ’сябра, зычлівец, апякун’, precelka ’сяброўка, апякунка’ (тлумачыцца зыходным ргес ’прыяць’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1170), харв. дыял. pretelj ’сябар, прыяцель’ (< pretelb, Фурлан у Бязлая, 3, 121), для апошняга зыходнай формай магло быць прасл. *prejati ’быць зычлівым, любіць’, форма ж prijatelj узнікла на базе ітэратыва *prijati (Фурлан, там жа), гл. прыяць. У такім выпадку prėcilicca ’хацець быць блізкім, прыхільным’ (Варл.) з’яўляецца захаванай формай да прасл. *preja‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)