ко́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. што, а таксама з чым і з інф. Завяршыць, давесці да канца, закончыць.

К. касьбу.

К. з рамонтам.

К. чытаць.

2. што чым. Зрабіць што-н. у заключэнне, закончыць чым-н.

К. артыкул цытатай.

К. выступленне заклікамі.

3. што, з чым і з інф. Палажыць канец чаму-н., спыніць што-н.

К. гулянкі.

К. з п’янствам.

К. бяздзейнічаць.

4. што. Завяршыць навучанне дзе-н.

К. аспірантуру.

5. каго (што). Звесці са свету (разм.).

Дрэнна (кепска) кончыць — пра ганебны канец чыйго-н. жыцця або дзейнасці.

Кончыць жыццё — памерці.

|| незак. канча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́нчыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ко́нчу ко́нчым
2-я ас. ко́нчыш ко́нчыце
3-я ас. ко́нчыць ко́нчаць
Прошлы час
м. ко́нчыў ко́нчылі
ж. ко́нчыла
н. ко́нчыла
Загадны лад
2-я ас. ко́нчы ко́нчыце
Дзеепрыслоўе
прош. час ко́нчыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кончыць сов.

1. в разн. знач. ко́нчить, око́нчить, зако́нчить;

к. рабо́ту — ко́нчить (око́нчить, зако́нчить) рабо́ту;

к. е́сці — ко́нчить есть;

к. шко́лу — ко́нчить (око́нчить, зако́нчить) шко́лу;

2. разг. (умертвить) прико́нчить;

дрэ́нна к. — пло́хо ко́нчить;

к. жыццё — ко́нчить жизнь (век)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. што, а таксама з чым і з інф. Давесці выкананне чаго‑н. да канца; завяршыць. Кончыць жніво. Кончыць з рамонтам. Кончыць пісаць. □ Хлопцы кончылі сваю работу і пайшлі дамоў. Колас. // што. Поўнасцю расходаваць. Кончыць усё мяса.

2. што, чым. Зрабіць што‑н. у заключэнне, закончыць чым‑н. Кончыць выступленне заклікамі. // Закончыць сваю дзейнасць, жыццё пэўным чынам; зрабіць што‑н. у канцы жыцця. Яшчэ так не было на свеце, Каб іуда кончыў, як чалавек, жыццё. Танк.

3. што. Закончыць навучанне дзе‑н. Кончыць універсітэт.

4. што, а таксама з чым і з інф. Спыніць што‑н.; палажыць канец чаму‑н. Кончыць гулянкі. Кончыць з прагуламі. Кончыць бяздзейнічаць.

5. каго. Разм. Звесці са свету; загубіць.

•••

Дрэнна (кепска) кончыць — пра ганебны канец чыйго‑н. жыцця або дзейнасці.

Кончыць жыццё — памерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канча́ць гл. кончыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбамбі́цца, -блю́ся, -бі́шся, -бі́цца; -бімся, -біце́ся, -бя́цца; зак. (разм.).

Кончыць бамбіць.

Лётчыкі адбамбіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

Тое, што і кончыць (у 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

око́нчить сов. зако́нчыць, ско́нчыць, ко́нчыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́паліцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ліцца; безас., зак.

Кончыць паліцца.

Выпалілася ў печы.

|| незак. выпа́львацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбрадзі́ць¹, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.; -ро́дзіць; -ро́джаны; зак. (разм.).

Кончыць, перастаць брадзіць².

Квас адбро́дзіў.

Піва адбро́дзіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)