кончыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. што, а таксама з чым і з інф. Давесці выкананне чаго‑н. да канца; завяршыць. Кончыць жніво. Кончыць з рамонтам. Кончыць пісаць. ▪ Хлопцы кончылі сваю работу і пайшлі дамоў. Колас. // што. Поўнасцю расходаваць. Кончыць усё мяса.
2. што, чым. Зрабіць што‑н. у заключэнне, закончыць чым‑н. Кончыць выступленне заклікамі. // Закончыць сваю дзейнасць, жыццё пэўным чынам; зрабіць што‑н. у канцы жыцця. Яшчэ так не было на свеце, Каб іуда кончыў, як чалавек, жыццё. Танк.
3. што. Закончыць навучанне дзе‑н. Кончыць універсітэт.
4. што, а таксама з чым і з інф. Спыніць што‑н.; палажыць канец чаму‑н. Кончыць гулянкі. Кончыць з прагуламі. Кончыць бяздзейнічаць.
5. каго. Разм. Звесці са свету; загубіць.
•••
Дрэнна (кепска) кончыць — пра ганебны канец чыйго‑н. жыцця або дзейнасці.
Кончыць жыццё — памерці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)