ко́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́нскі ко́нская ко́нскае ко́нскія
Р. ко́нскага ко́нскай
ко́нскае
ко́нскага ко́нскіх
Д. ко́нскаму ко́нскай ко́нскаму ко́нскім
В. ко́нскі (неадуш.)
ко́нскага (адуш.)
ко́нскую ко́нскае ко́нскія (неадуш.)
ко́нскіх (адуш.)
Т. ко́нскім ко́нскай
ко́нскаю
ко́нскім ко́нскімі
М. ко́нскім ко́нскай ко́нскім ко́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ко́нский ко́нскі;

ко́нские испыта́ния ко́нскія выпрабава́нні;

ко́нское поголо́вье ко́нскае пагало́ўе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пацо́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Час ад часу, злёгку цокаць. Калі-нікалі праязджала павольна калымага, пагрукваючы коламі па няроўным бруку, пацоквалі падкаваныя конскія капыты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падко́ва ’жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты’. Агульнаславянскае: рус. подко́ва, укр. підко́ва, ст.-рус. подкова (1576 г.), польск. podkowa, славен. podkòva і г. д. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падкаваць < каваць (гл.) (Брукнер, 279; Махэк, 285).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капы́т, ‑а, М ‑пыце, м.

Рагавое ўтварэнне на канцы ног у некаторых млекакормячых. Калі-нікалі праязджала павольна калымага, .. пацоквалі падкаваныя конскія капыты. Колас. На паляне між дубоў — Шмат слядоў Ад капытоў. Муравейка. Адбіваецца кабылка Капытамі ад ваўкоў. Якімовіч.

•••

Задраць капыты — здохнуць (пра жывёліну), памерці (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’е́зд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. аб’язджаць — аб’ехаць (у 1–3 знач.).

2. Месца з часовай дарогай, па якім можна аб’ехаць. Веласіпед лёгка каціўся наперад, пакідаючы ззаду пад’ёмы і спускі, масты і аб’езды. «Беларусь».

3. Уст. Конны дазор. Дзесьці недалёка залескаталі па бруку конскія падковы — ехаў аб’езд. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сакавіты. Растуць, цвітуць сады і вінаграды, У сонцы спеюць сочныя плады. Купала. І сонца узышло! Трубі, трубі, пастух! Склікай кароў сваім вясёлым клічам. Травою сочнаю іх пачастуе луг, Напоіць рэчка іх вадой крынічнай. Панчанка. З-за тоўстых сочных губ паказваліся вялікія конскія зубы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́жы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да бога. Божая воля. // Уст. Створаны богам, прыналежны богу. Конскія рэбры пачалі хадзіць пад скураю, пара павярнула з шыі гэтага божага стварэння. Чорны.

•••

Божая авечка гл. авечка.

Божая іскра гл. іскра.

Божы дар гл. дар.

Кожны божы дзень гл. дзень.

Свету божага (белага) не бачыць гл. бачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вазгры́ ’соплі’ (Мядзв.), возкрі ’тс’ (Бяльк.), вазгрывы ’саплівы’ (Касп.); ’неахайны’ (Мядзв.). Рус. возгря ’сапля’, возгривый ’саплівы’, возгривец, возгряк ’саплюк’, возгривить ’пэцкаць’, укр. возгривий, возгряк, воскряк, польск. wozgrza, wozgrzywy, дыял. woźgać ’смаркацца’, в.-луж. wozhor, н.-луж. wochol, wochel, чэш. vozher ’сапля’, vozhřivka ’конская хвароба’, славац. ozgerконскія соплі’, славен. (v)ozger, vozgriv, ст.-слав. возгри. Прасл. *vozgrja/*voskrja ’сапля’, роднаснае з вазірскім (паўн.-зах. Індыя) wuźgyē ’сліна’ (Махэк₂, 697; Фасмер, 1, 333; Вярэніч, Супрун, Бел.-укр. ізал., 10–11, 71–73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да каня, належыць яму. Конская грыва. Конскія падковы. Конскае ржанне. Конская збруя. □ Своеасаблівы і такі знаёмы Пракопу пах хлява і кепскага стойла востра б’е ў нос. Колас.

2. Разм. Вялікі, моцны. Вялізны, з конскімі сківіцамі мужчына носіць за плячамі вінтоўку, глядзіць спадылба, злосна. Навуменка.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Конскае шчаўе. Конская цыбуля. Конскі боб.

•••

Конская сіла гл. сіла.

Конскі капітан гл. капітан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)