КО́НСКІЯ ШЫРО́ТЫ,

вобласці Паўн. і Паўд. паўшар’яў Зямлі (паміж 30—35° паўн. ш. і паўд. ш.) ва ўнутр. ч. субтрапічных антыцыклонаў са слабымі вятрамі і частымі штылямі. Назва звязана з тым, што ў часы паруснага мараплавання з-за штыляў у Атлантычным ак. здараліся працяглыя затрымкі суднаў і з-за недахопу прэснай вады даводзілася выкідаць за борт коней, якіх перавозілі з Еўропы ў Амерыку.

т. 8, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́нскі ко́нская ко́нскае ко́нскія
Р. ко́нскага ко́нскай
ко́нскае
ко́нскага ко́нскіх
Д. ко́нскаму ко́нскай ко́нскаму ко́нскім
В. ко́нскі (неадуш.)
ко́нскага (адуш.)
ко́нскую ко́нскае ко́нскія (неадуш.)
ко́нскіх (адуш.)
Т. ко́нскім ко́нскай
ко́нскаю
ко́нскім ко́нскімі
М. ко́нскім ко́нскай ко́нскім ко́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВЫКАПНЁВЫ КОНЬ,

гл. ў арт Конскія.

т. 4, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́нский ко́нскі;

ко́нские испыта́ния ко́нскія выпрабава́нні;

ко́нское поголо́вье ко́нскае пагало́ўе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

blinker [ˈblɪŋkə] n. infml

1. сігна́л мірга́ннем святла́

2. pl. blinkers шо́ры, ко́нскія наво́чнікі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пацо́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Час ад часу, злёгку цокаць. Калі-нікалі праязджала павольна калымага, пагрукваючы коламі па няроўным бруку, пацоквалі падкаваныя конскія капыты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hipiczny

hipiczn|y

: zawody ~e — конскія спаборніцтвы, скачкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Pfrdeapfel m -s, -äpfel разм. ко́нскі гной; pl ко́нскія я́блыкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Падко́ва ’жалезная дугападобная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты’. Агульнаславянскае: рус. подко́ва, укр. підко́ва, ст.-рус. подкова (1576 г.), польск. podkowa, славен. podkòva і г. д. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падкаваць < каваць (гл.) (Брукнер, 279; Махэк, 285).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АКТЫ́НІІ, марскія анемоны (Actiniaria),

атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл. Існуюць як адзіночныя, радзей каланіяльныя бесшкілетныя паліпы. Каля 1,5 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных морах. Трапляюцца ў Чорным, Баранцавым і далёкаўсходніх морах.

Цыліндрычнай формы, у папярочніку ад некалькіх міліметраў да 1,5 м, з венчыкам шчупальцаў вакол рота, звычайна ярка афарбаваныя. Сядзячыя або павольна перамяшчаюцца, закопваюцца ў грунт, зрэдку плаваюць. Кормяцца дробнымі воднымі жывёламі, у т. л. рыбамі. Размнажэнне палавое і вегетац. дзяленнем. Для многіх характэрны сімбіёз з ракамі-пустэльнікамі і інш. беспазваночнымі. Дотык шчупальцаў да чалавека можа выклікаць апёк скуры.

Актыніі: цэракціс і конскія.

т. 1, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)