ко́ксавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ко́ксавы ко́ксавая ко́ксавае ко́ксавыя
Р. ко́ксавага ко́ксавай
ко́ксавае
ко́ксавага ко́ксавых
Д. ко́ксаваму ко́ксавай ко́ксаваму ко́ксавым
В. ко́ксавы (неадуш.)
ко́ксавага (адуш.)
ко́ксавую ко́ксавае ко́ксавыя (неадуш.)
ко́ксавых (адуш.)
Т. ко́ксавым ко́ксавай
ко́ксаваю
ко́ксавым ко́ксавымі
М. ко́ксавым ко́ксавай ко́ксавым ко́ксавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ко́ксавы ко́ксовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́ксавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да коксу. Коксавая вытворчасць. // Прызначаны для каксавання. Коксавыя батарэі. Коксавая печ.

•••

Коксавы газ гл. газ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кокс, -у, м.

Від цвёрдага паліва, якое атрымліваецца з каменнага вугалю або торфу шляхам моцнага награвання без доступу паветра.

|| прым. ко́ксавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́ксовый техн. ко́ксавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каксава́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і коксавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кокса...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «коксавы», «кокс», напрыклад: коксакамбінат, коксагенератарны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газ 1, ‑у, м.

1. Фізічнае цела, асобныя часціны якога, слаба звязаныя паміж сабой, рухаюцца свабодна і раўнамерна запаўняюць усю прастору, у якой знаходзяцца. Прыродны газ. Атмасферныя газы. // Агульная назва гаручых газападобных ці парападобных рэчываў, якія скарыстоўваюцца для ацяплення, асвятлення і пад. Газ — цудоўнае паліва. Ён з поспехам можа замяніць вугаль, дровы, нафту. «Беларусь». // Пра награвальныя і інш. прылады, якія скарыстоўваюць для свайго дзеяння такія рэчывы. Кватэра з газам.

2. толькі мн. (га́зы, ‑аў). Газападобныя страўнікавыя выдзяленні.

3. звычайна мн. (га́зы, ‑аў). Баявыя атрутныя газападобныя рэчывы. Вярнуўся Сцяпан з вайны, здаецца б, радасці колькі! Але вярнуўся чалавек хворым. Атруцілі яго газамі. Лынькоў.

•••

Балотны газ — бясколерны гаручы газ, які ўтвараецца ад гніення раслінных рэшткаў.

Вуглякіслы газ — бясколерны газ, які ўтвараецца пры поўным згаранні вугляроду.

Генератарны газ — газападобнае паліва, якое атрымліваецца з каменнага вугалю, торфу, коксу, дрэва ў спецыяльных печах — газагенератарах.

Грымучы газ — выбуховая сумесь вадароду з кіслародам.

Інертныя газы — газы, якія амаль не ўступаюць у хімічныя рэакцыі з іншымі элементамі.

Коксавы газ — гаручы газ, які атрымліваецца пры каксаванні каменнага вугалю.

Чадны газ — бясколерны ядавіты газ, прадукт няпоўнага акіслення вугляроду; вокіс вугляроду.

Даць газу гл. даць.

Збавіць газ гл. збавіць ​1.

На поўным газе — на самай вялікай скорасці.

[Фр. gaz.]

газ 2, ‑у, м.

Лёгкая шаўковая празрыстая тканіна.

[Фр. gaze.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)