Кня́ваць1 ’мяўкаць’, ’прасіць, прыставаць’ (Сл. паўн.-зах., ДАБМ). Ці не кантамінацыя ад кнаваць і канаць, канькаць (гл.), параўн. княгаць (гл.).

Кня́ваць2 ’ледзь ісці, ледзь жыць’ (Шат.). Да кляваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кня́гаць ’канькаць, выпрошваць’ (Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. княваць 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́ўкаць ’крычаць (пра катоў)’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Зн., Бяс., Нас., Касп., Сл. ПЗБ; ДАБМ, к. 301), мя́ўчыць ’мяўкаць’ — у стараабрадцаў (Растарг.). На Беларусі пашырана паўсюдна побач з іншымі гукапераймальнымі: ка́ўкаць, курня́ўкаць, я́ўкаць, няўчэ́ць, кня́ваць (Смаль-Стоцкі, Приміт., 24; Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)