кно́раз, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
Тое, што і кныр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кно́раз
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кно́раз |
кно́разы |
| Р. |
кно́раза |
кно́разаў |
| Д. |
кно́разу |
кно́разам |
| В. |
кно́раза |
кно́разаў |
| Т. |
кно́разам |
кно́разамі |
| М. |
кно́разе |
кно́разах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кно́раз, ‑а, м.
Разм. Тое, што і кныр. Узяў .. [Яўген] двое падсвінакаў, а мне — кнораза і старую свінню пакінуў. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кно́раз ’самец свінні, кныр’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 2, Бяльк., Сержп. Грам., Мядзв., ДАБМ, Грыг., Гарэц., Янк. II). Укр. кнороз, рус. кнороз ’тс’, польск. kiernoz, славац. kornáz, в.-луж. kundroz, н.-луж. kjandrozʼ ’тс’. Формы заходнеславянскія фанетычна адрозніваюцца ад усходнеславянскіх (лужыцкія не адпавядаюць цалкам іншым заходнеславянскім). З адменным пачаткам паўднёваславянскія назвы кнораза: балг. нерез, серб.-харв. не̏раст ’тс’ (гл. Слаўскі, 2, 155 і ў апошні час Аткупшчыкоў, Из истории, 121). Нягледзячы на фанетычныя цяжкасці, усё ж такі ўдаецца аднавіць праславянскае складанае слова *kъrnorzь. У паўднёваславянскіх паралелях балг. нерез, серб.-харв. не̏раст маюць у якасці паралелі рус. нерезь ’непакладаны самец свінні’ (да не + рэзаць). Прасл. kъrnorzь ад kъrnъ ’абрэзаны’ і orzъ ’ядро’. Такую рэканструкцыю пацвярджаюць формы кныр, кнур, якія з’яўляюцца скарочанымі адносна формы кнораз. Гл. кныр. Параўн. у апошні час Шаўр ZfSl, 24, 115–119.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хряк с.-х. кныр, род. кныра́ м., кно́раз, -за м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Акно́раз ’кабан-самец’ (Касп.). Гл. кнораз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Керно́з ’кныр, кабан з кароткім лычом’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кнораз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кірно́з ’спакладаны кабан’ (ДАБМ, Сцяшк., Бір.). З польск. kiemas. Гл. кнораз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карзу́н ’кабан’ (Гарэц.). Параўн. кнорез (гл.) ’кабан’. Вытворнае ад корнарезун магло ператварыцца ў карзун. Славянскія паралелі да кнораз вельмі разнастайныя, што тлумачыцца іх амаль поўнай дээтымалагізацыяй. Упадабнснне да суфіксальных форм дало таксама карзюк (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)