кліе́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Пастаянны наведвальнік, пакупнік або заказчык.

Надзейны к. фірмы.

2. Асоба, якая карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса, крэдытнай установы і пад.

К. банка.

|| ж. кліе́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. кліе́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кліе́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кліе́нт кліе́нты
Р. кліе́нта кліе́нтаў
Д. кліе́нту кліе́нтам
В. кліе́нта кліе́нтаў
Т. кліе́нтам кліе́нтамі
М. кліе́нце кліе́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кліе́нт м. клие́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кліе́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Непаўнапраўны грамадзянін у Старажытным Рыме, які залежаў у прававых адносінах ад свайго апекуна.

2. Той, хто карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса, крэдытнай установы і пад. Я ўпадобіўся адвакату, якому кліенты дапаручаюць свае кроўныя інтарэсы на судзе. Бядуля.

3. Пастаянны наведвальнік, пакупнік або заказчык. Задаволіць попыт кліентаў.

[Лац. cliens, clientis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кліе́нт ’той, хто карыстаецца паслугамі каго-небудзь’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову з ням. Klient (Шанскі, 2, 8, 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кліе́нте́неджар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кліе́нте́неджар кліе́нте́неджары
Р. кліе́нте́неджара кліе́нте́неджараў
Д. кліе́нте́неджару кліе́нте́неджарам
В. кліе́нте́неджара кліе́нте́неджараў
Т. кліе́нте́неджарам кліе́нте́неджарамі
М. кліе́нте́неджару кліе́нте́неджарах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

клие́нт кліе́нт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кліе́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да кліент (у 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недзеяздо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Кніжн. Няздольны да дзеяння, да дзейнасці. Недзеяздольная арганізацыя.

2. Спец. Які не мае права рабіць дзеянні юрыдычнага характару і не нясе адказнасці за свае ўчынкі. Недзеяздольны кліент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)